Як працуем са стажыроўкай, валанцёрствам і практыкай
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 12:05, 28 апреля 2018; Rizoma (обсуждение | вклад)
У гэтым артыкуле робім агляд толькі фармальнага боку. Фармальны бок дае нам магчымасць:
- больш дакладна вызначаць занятасць новага ўдзельніка,
- узаемныя правы і абавязкі,
- а таксама вызначыць крытэры паспяховасці.
Для выканання фармальнага кроку ўсе ролі павінны мець свой профіль у гэтай вікі. У профілі будзе складзены спіс задач кожнай ролі.
Содержание
Валанцёрства
- Сумесна з валанцёрам каманда вызначае, тэрмін і прыблізны тэматычны кірунак удзелу, складае спіс ключавых задач.
- Дамова заключаецца з валанцёрам на пэўны тэрмін (як правіла 5-6 месяцаў), але можа быць працягнута аўтаматычна пасля сканчэння. У Дамову заносіцца вікі профіль валанцёра, час занятасці і іншыя пункты па ўзаемнай згодзе.
- Пасля паспяховага валанцёрства мы выпісваем сертыфікат валанцёра і, калі патрэбна рэкамендацыйны ліст на тэматычныя мерапрыемствы або праграму EVS.
Стажыроўка
- Сумесна са стажорам каманда Фаланстэра вызначае дакладны тэматычны кірунак удзелу стажора і складае спіс задач.
- Дамова заключаецца са стажорам на пэўны тэрмін (як правіла 3-6 месяцаў) з занясеннем туды вікі профіля стажора (у гэтай вікі), часу занятасці і іншыя пункты па ўзаемнай згодзе.
- Пасля паспяховага праходжання стажора мы выпісваем сертыфікат праходжання стажыроўкі і, калі патрэбна рэкамендацыйны ліст на тэматычныя мерапрыемствы.
Практыка
- Сумесна з практыкантам вызначаем кола задач на практыку. Задачы дэталізуюцца перад пачаткам практыкі.
- Дамова заключаецца з практыкантам на пэўны тэрмін (як правіла 1-2 месяцы). У Дамову заносіцца вікі профіль практыканта, час занятасці і іншыя пункты па ўзаемнай згодзе.
- Пасля паспяховай практыкі мы падпісваем дзённік практыканта і пішам водгук для ўніверсітэта.
Усё ж, навошта гэта фармалізацыя?
Падсумуем:
- была больш відавочная вымяральнасць (!) поспеха валанцёра, бо мы плануем задачы на час валанцёрства загаддзя,
- паспяховасць мы адзначаем сертыфікатам і рэкамендацыямі
- узрастае адказанасць, бо валанцёр бачыць мэту і вынікі, і мы таксама разуеем сур'ёзнасць намераў, што для нас важна,
- з'яўляецца больш доступаў да рэсурсаў (напрыклад, лэптопаў, іншай маёмасці) Фаланстэра падчас валанцёрства.