Крок 3. Пазначаем чужы кантэнт. — различия между версиями
Consulina (обсуждение | вклад) м |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Як пазначыць ліцэнзію?) |
||
(не показано 6 промежуточных версии 2 участников) | |||
Строка 4: | Строка 4: | ||
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | ||
− | Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат | + | Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат: |
+ | * Ці можна браць той ці іншы фотаздымак? | ||
+ | * Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа? | ||
+ | * Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? | ||
+ | На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя” | ||
− | Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца | + | Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адзін з адным? |
− | Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы | + | Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна. |
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі | У папярэдніх буклетах мы разглядзелі | ||
Строка 31: | Строка 35: | ||
Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія> | Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія> | ||
− | Прыклад пазначэння | + | Прыклад пазначэння чужога твора: Svetit, кансольныя паштоўкі, github.com/svetit/2016-postcards-console , Creative Commons BY-SA 4.0 |
=== Як пазначыць аўтара? === | === Як пазначыць аўтара? === | ||
Строка 56: | Строка 60: | ||
Каментар: | Каментар: | ||
− | *На сённяшні час існуе мноства рэсурсаў, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты). * | + | *На сённяшні час існуе [https://search.creativecommons.org/ мноства рэсурсаў], якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты). |
+ | |||
+ | ==Заверстаная брашура для друку== | ||
+ | * Знешняя старонка [[Медиа:Uliotka cc krok3 1 curves.pdf]] | ||
+ | * Унутраная старонка [[Медиа:Uliotka cc krok3 2 curves.pdf]] | ||
[[Категория:Дапаможнік Creative Commons]] | [[Категория:Дапаможнік Creative Commons]] |
Текущая версия на 18:06, 2 апреля 2021
Содержание
Як пазначыць чужы кантэнт
Уводзіны
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат:
- Ці можна браць той ці іншы фотаздымак?
- Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа?
- Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы?
На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”
Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адзін з адным?
Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі
- Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
- Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
Зараз мы сканцэнтруемся на тым, як правільна пазначаць чужы кантэнт.
Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт
Каб выкарыстоўваць чужы кантэнт, трэба атрымаць дазвол ад аўтара пад пэўнымі умовамі. Кожны выпадак можа быць унікальным.
Калі твор з'яўляецца грамадскім набыткам яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памерлі 50 год назад.
Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй
Калі вас цікавіць чужы кантэнт, які ліцэнзуецца адной з ліцэнзій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцэнзіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы, і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцэнзіі (глядзіце буклет "Крок 1"). Напрыклад, пазнака СС BY-SA 4.0 Int, значыць, што гэта ліцэнзія - аўтарства на тых самых умовах.
Як правільна пазначыць аўтарства:
Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад пазначэння чужога твора: Svetit, кансольныя паштоўкі, github.com/svetit/2016-postcards-console , Creative Commons BY-SA 4.0
Як пазначыць аўтара?
Каб пазначыць аўтара - неабходна вызначыць, хто з'яўляецца аўтарам кантэнту, які вы бярэце.
- Калі не відавочна, хто з'яўляецца аўтарам твору - паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
Як пазначыць крыніцу?
Крыніцай ў дадзеным выпадку будзе з'яўляцца сайт, кніга (у тым ліку электронная), навуковы артыкул і інш.
Калі крыніца:
- сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url) прычым да таго месца, дзе знаходзіцца сам твор, а не проста на сайт!
- кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання і - пажадана - старонку, з якой запазычваеце.
Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.
Як пазначыць ліцэнзію?
Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай старонцы з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце.
Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі.
Заўвага:
Абраць ліцэнзію можна з дапамогай Абірача на сайце Creative Commons - https://creativecommons.org/choose/?lang=be
Каментар:
- На сённяшні час існуе мноства рэсурсаў, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты).
Заверстаная брашура для друку
- Знешняя старонка Медиа:Uliotka cc krok3 1 curves.pdf
- Унутраная старонка Медиа:Uliotka cc krok3 2 curves.pdf