Філіял Фаланстэра — различия между версиями
Материал из Вікі Фаланстэра
Hikh703 (обсуждение | вклад) м (Bot: Adding category Non-category) |
Svetit (обсуждение | вклад) |
||
Строка 57: | Строка 57: | ||
#Вырашаецца 2/3 і болей галасамі ўсяго складу Рады пацверджаная пісьмовай Згодай заснавальнікаў. | #Вырашаецца 2/3 і болей галасамі ўсяго складу Рады пацверджаная пісьмовай Згодай заснавальнікаў. | ||
#Не выкарыстаная маёмасць і сродкі Фаланстэра перад ліквідацыяй выкарыстаюцца згодна мэтаў дзейнасці фундацыі па рашэнню Рады і з пісьмовай згоды Заснавальнікаў. | #Не выкарыстаная маёмасць і сродкі Фаланстэра перад ліквідацыяй выкарыстаюцца згодна мэтаў дзейнасці фундацыі па рашэнню Рады і з пісьмовай згоды Заснавальнікаў. | ||
+ | == Рэгулярныя выдаткі == | ||
+ | * Аплата бухгалтэра (3000 еўра/год) | ||
+ | * Паездкі, 3 разы (800 еўра/год) | ||
+ | '''Усяго на год:''' 3800 еўра. | ||
== Карысная літаратура == | == Карысная літаратура == | ||
* [http://wiki.falanster.info/w/images/d/dc/Helper-registration.pdf Дапаможнік па рэгістрацыі] | * [http://wiki.falanster.info/w/images/d/dc/Helper-registration.pdf Дапаможнік па рэгістрацыі] | ||
[[Категория:Non-category]] | [[Категория:Non-category]] |
Текущая версия на 10:43, 29 февраля 2020
Содержание
Мэта
Стварыць падмурак і падтрымліваць умовы для ўстойлівага развіцця асветніцкай, грамадзянскай, культурнай сфераў, а таксама трансмежнага ўзаемадзеяння грамадзян праз рэалізацыю лічбавых правоў чалавека, інтэграцыю медыйных і лічбавых тэхналогій у паўсядзённае жыццё супольнасцяў у краінах Еўразвязу і Беларусі.
Напрамкі дзейнасці
- Міжнароднае супрацоўніцтва. Абмен ведамі, развіццё трансмежных праектаў і валанцерскія абмены з мэтамі развіцця дэмакратыі, адукацыі, навукі, культуры, спорту, абмену інфармацыяй, з асаблівым акцэнтам на ўзаемадзеянне ва Усходняй Еўропе.
- Арганізацыя навучальных курсаў і тэматычных злётаў. Выдавецкая дзейнасць, у тым ліку выданне асветніцкіх зборнікаў і дапаможнікаў
- Дапамога ў развіцці лакальных супольнасцяў, дзейнасць, накіраваная на развіццё самакіравання ў суполках і арганізацыях, якія працуюць ў розных сферах грамадскага жыцця
- Садзейнічанне развіццю і інтэграцыі адкрытых і свабодных тэхналогіяў у дзейнасць грамадзянскай супольнасці. Правядзенне даследванняў у сферы ўзаемадзеяння грамадства і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў. Таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях правоў і свабодаў грамадзян у галіне інфармацыйных тэхналогіяў, супрацоўнічаючы з грамадзянамі і арганізацыямі, кантактуючы з медыя.
Заснавальнікі фундацыі
- Міхаіл Волчак
- Святлана Ермаковіч
Структура
Органамі фундацыі з'яўляюцца:
- Праўленне
- Рада
Праўленне
- Праўленне фундацыі складаецца з не меней 3-х чальцоў, прызначаных Радай тэрмінам на два гады.
- Член Праўлення можа быць больш, чым адзін тэрмін.
Задачы Праўлення:
- Арганізуе дзейнасць фундацыі паводле мэтаў.
- Зацвярджае гадавыя фінансавыя планы.
- Прымае рашэнні па ўсіх пытаннях, якія не дэлегаваныя іншым ворганам.
- Не радзей за адзін раз на 2 гады падрыхтоўвае справаздачу па дзейнасці фундацыі і агучвае яго Радзе.
Кампетэнцыі Праўлення:
- Прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе рэзалюцыяў - простай большасцю галасоў; у выпадку роўнай колькасці галасоў, голас Старшыні Праўлення мае вырашальнае значэнне.
- Паседжанне Праўлення лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел мінімум 1/2 Праўлення.
- Паседжанні праўлення могуць адбывацца у тым ліку з выкарыстаннем любых дасяжных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (Інтэрнэт).
- Праўленне можа выбраць з ліку сваіх чальцоў аднаго або двух намеснікаў Старшыні.
Функцыі Старшыні Праўлення:
- Са згоды Заснавальнікаў можа заключаць дамовы і прадстаўляць фундацыю ў знешніх стасунках.
- Арганізуе працу Праўлення
- Cклікае Раду.
Рада
Складаецца з не меней за 5 асобаў. Кожныя два гады рада фарміруе свой склад. Склад рады фарміруецца з усіх ўдзельнікаў Фундацыі, якія пацвердзілі свой удзел у фундацыі. Склад рады фарміруецца з усіх ўдзельнікаў Фундацыі, за выключэннем тых, што былі абраны ў Праўленне.
- Рада бягучага склікання на апошнім паседжанні фарміруе Раду наступнага склікання на наступныя 2 гады.
Кампетэнцыя Рады:
- Сцвярджае праграммы і праекты па напрамках дзейнасці фундацыі.
- Займаецца кантралюючай дзейнасцю, у тым ліку фінансаў фундацыі.
- Вырашае пытанне аб ліквідацыі фундацыі.
- Дадае папраўкі ў Статут з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.
- Выслухвае справаздачу Праўлення а праведзенай працы не радзей за адзін раз за 2 гады
- Абірае Праўленне з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.
- Рада прызначае Старшыню Праўлення.
- На паседжаннях Рада можа далучаць новых чальцоў фундацыі ў свой склад, а таксама выключаць удзельнікаў, якія вырашылі прыпыніць сваю дзейнасць у фундацыі.
Парадак прыняцця рашэнняў у Радзе:
- Сустракаецца не радзей за адзін раз на два гады.
- Прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе пастаноў - простай большасцю галасоў.
- На кожнае паседжанне Рада абірае Старшыню паседжання.
- Паседжанне рады лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел болей за 1/2 усяго складу рады.
- Рашэнні Рады лічацца легітымнымі, калі за яго прагаласавала болей за 1/2 галасоў. Калі за рашэнне прагаласавала пароўну, вырашальны голас Старшыні паседжання рады.
- Паседжанні Рады могуць адбывацца ў тым ліку з выкарыстаннем любых інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (у сеціве Інтэрнет), а таксама ў рэале.
- Рашэнні пра далучэнне ці выключэнне чальцоў прымаюцца большасцю галасоў ўдзельнікаў Рады.
Ліквідацыя фундацыі
- Вырашаецца 2/3 і болей галасамі ўсяго складу Рады пацверджаная пісьмовай Згодай заснавальнікаў.
- Не выкарыстаная маёмасць і сродкі Фаланстэра перад ліквідацыяй выкарыстаюцца згодна мэтаў дзейнасці фундацыі па рашэнню Рады і з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.
Рэгулярныя выдаткі
- Аплата бухгалтэра (3000 еўра/год)
- Паездкі, 3 разы (800 еўра/год)
Усяго на год: 3800 еўра.