Філіял Фаланстэра — различия между версиями
Материал из Вікі Фаланстэра
Rizoma (обсуждение | вклад) |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Заснавальнікі фундацыі) |
||
Строка 7: | Строка 7: | ||
# Садзейнічанне развіццю і інтэграцыі адкрытых і свабодных тэхналогіяў у дзейнасць грамадзянскай супольнасці. Правядзенне даследванняў у сферы ўзаемадзеяння грамадства і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў. Таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях правоў і свабодаў грамадзян у галіне інфармацыйных тэхналогіяў, супрацоўнічаючы з грамадзянамі і арганізацыямі, кантактуючы з медыя. | # Садзейнічанне развіццю і інтэграцыі адкрытых і свабодных тэхналогіяў у дзейнасць грамадзянскай супольнасці. Правядзенне даследванняў у сферы ўзаемадзеяння грамадства і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў. Таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях правоў і свабодаў грамадзян у галіне інфармацыйных тэхналогіяў, супрацоўнічаючы з грамадзянамі і арганізацыямі, кантактуючы з медыя. | ||
===Заснавальнікі фундацыі=== | ===Заснавальнікі фундацыі=== | ||
− | Міхаіл Волчак | + | *Міхаіл Волчак |
− | Святлана Ермаковіч | + | *Святлана Ермаковіч |
+ | |||
== Структура == | == Структура == | ||
Органамі фундацыі з'яўляюцца: | Органамі фундацыі з'яўляюцца: |
Версия 21:43, 4 ноября 2014
Содержание
Мэта
Стварыць падмурак і падтрымліваць умовы для ўстойлівага развіцця асветніцкай, грамадзянскай, культурнай сфераў, а таксама трансмежнага ўзаемадзеяння грамадзян праз рэалізацыю лічбавых правоў чалавека, інтэграцыю медыйных і лічбавых тэхналогій у паўсядзённае жыццё супольнасцяў у краінах Еўразвязу і Беларусі.
Напрамкі дзейнасці
- Міжнароднае супрацоўніцтва. Абмен ведамі, развіццё трансмежных праектаў і валанцерскія абмены з мэтамі развіцця дэмакратыі, адукацыі, навукі, культуры, спорту, абмену інфармацыяй, з асаблівым акцэнтам на ўзаемадзеянне ва Усходняй Еўропе.
- Арганізацыя навучальных курсаў і тэматычных злётаў. Выдавецкая дзейнасць, у тым ліку выданне асветніцкіх зборнікаў і дапаможнікаў
- Дапамога ў развіцці лакальных супольнасцяў, дзейнасць, накіраваная на развіццё самакіравання ў суполках і арганізацыях, якія працуюць ў розных сферах грамадскага жыцця
- Садзейнічанне развіццю і інтэграцыі адкрытых і свабодных тэхналогіяў у дзейнасць грамадзянскай супольнасці. Правядзенне даследванняў у сферы ўзаемадзеяння грамадства і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў. Таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях правоў і свабодаў грамадзян у галіне інфармацыйных тэхналогіяў, супрацоўнічаючы з грамадзянамі і арганізацыямі, кантактуючы з медыя.
Заснавальнікі фундацыі
- Міхаіл Волчак
- Святлана Ермаковіч
Структура
Органамі фундацыі з'яўляюцца:
- Праўленне
- Рада
Праўленне
- Праўленне фундацыі складаецца з не меней 3-х чальцоў, прызначаных Радай тэрмінам на два гады.
- Член Праўлення можа быць больш, чым адзін тэрмін.
Задачы Праўлення:
- Арганізуе дзейнасць фундацыі паводле мэтаў.
- Зацвярджае гадавыя фінансавыя планы.
- Прымае рашэнні па ўсіх пытаннях, якія не дэлегаваныя іншым ворганам.
- Не радзей за адзін раз на 2 гады падрыхтоўвае справаздачу па дзейнасці фундацыі і агучвае яго Радзе.
Кампетэнцыі Праўлення:
- Прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе рэзалюцыяў - простай большасцю галасоў; у выпадку роўнай колькасці галасоў, голас Старшыні Праўлення мае вырашальнае значэнне.
- Паседжанне Праўлення лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел мінімум 1/2 Праўлення.
- Паседжанні праўлення могуць адбывацца у тым ліку з выкарыстаннем любых дасяжных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (Інтэрнэт).
- Праўленне можа выбраць з ліку сваіх чальцоў аднаго або двух намеснікаў Старшыні.
Функцыі Старшыні Праўлення:
- Са згоды Заснавальнікаў можа заключаць дамовы і прадстаўляць фундацыю ў знешніх стасунках.
- Арганізуе працу Праўлення
- Cклікае Раду.
Рада
Складаецца з не меней за 5 асобаў. Кожныя два гады рада фарміруе свой склад. Склад рады фарміруецца з усіх ўдзельнікаў Фундацыі, якія пацвердзілі свой удзел у фундацыі. Склад рады фарміруецца з усіх ўдзельнікаў Фундацыі, за выключэннем тых, што былі абраны ў Праўленне.
- Рада бягучага склікання на апошнім паседжанні фарміруе Раду наступнага склікання на наступныя 2 гады.
Кампетэнцыя Рады:
- Сцвярджае праграммы і праекты па напрамках дзейнасці фундацыі.
- Займаецца кантралюючай дзейнасцю, у тым ліку фінансаў фундацыі.
- Вырашае пытанне аб ліквідацыі фундацыі.
- Дадае папраўкі ў Статут з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.
- Выслухвае справаздачу Праўлення а праведзенай працы не радзей за адзін раз за 2 гады
- Абірае Праўленне з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.
- Рада прызначае Старшыню Праўлення.
- На паседжаннях Рада можа далучаць новых чальцоў фундацыі ў свой склад, а таксама выключаць удзельнікаў, якія вырашылі прыпыніць сваю дзейнасць у фундацыі.
Парадак прыняцця рашэнняў у Радзе:
- Сустракаецца не радзей за адзін раз на два гады.
- Прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе пастаноў - простай большасцю галасоў.
- На кожнае паседжанне Рада абірае Старшыню паседжання.
- Паседжанне рады лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел болей за 1/2 усяго складу рады.
- Рашэнні Рады лічацца легітымнымі, калі за яго прагаласавала болей за 1/2 галасоў. Калі за рашэнне прагаласавала пароўну, вырашальны голас Старшыні паседжання рады.
- Паседжанні Рады могуць адбывацца ў тым ліку з выкарыстаннем любых інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (у сеціве Інтэрнет), а таксама ў рэале.
- Рашэнні пра далучэнне ці выключэнне чальцоў прымаюцца большасцю галасоў ўдзельнікаў Рады.
Ліквідацыя фундацыі
- Вырашаецца 2/3 і болей галасамі ўсяго складу Рады пацверджаная пісьмовай Згодай заснавальнікаў.
- Не выкарыстаная маёмасць і сродкі Фаланстэра перад ліквідацыяй выкарыстаюцца згодна мэтаў дзейнасці фундацыі па рашэнню Рады і з пісьмовай згоды Заснавальнікаў.