Крок 3. Пазначаем чужы кантэнт. — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) |
Consulina (обсуждение | вклад) м |
||
Строка 4: | Строка 4: | ||
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым. | ||
− | Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы | + | Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фотаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў, звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. |
Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым? | Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым? | ||
− | Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы | + | Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы дасце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна. |
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі | У папярэдніх буклетах мы разглядзелі | ||
Строка 18: | Строка 18: | ||
===Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт=== | ===Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт=== | ||
− | Каб | + | Каб выкарыстоўваць чужы кантэнт, трэба атрымаць дазвол ад аўтара пад пэўнымі умовамі. Кожны выпадак можа быць унікальным. |
− | Калі твор з'яўляецца '''грамадскім набыткам''' яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх | + | Калі твор з'яўляецца '''грамадскім набыткам''' яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памерлі 50 год назад. |
===Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй=== | ===Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй=== | ||
− | Калі вас цікавіць чужы кантэнт, які ліцэнзуецца адной з ліцэнзій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцэнзіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцензіі ( | + | Калі вас цікавіць чужы кантэнт, які ліцэнзуецца адной з ліцэнзій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцэнзіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы, і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцензіі (глядзіце буклет "Крок 1"). Напрыклад можа быць такая пазнака СС BY-SA 4.0 Int, значыць гэта ліцэнзія - аўтарства на тых самых умовах. |
Строка 42: | Строка 42: | ||
Калі крыніца: | Калі крыніца: | ||
− | * сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url) да таго месца, дзе знаходзіцца сам твор, а не проста на сайт! | + | * сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url) прычым да таго месца, дзе знаходзіцца сам твор, а не проста на сайт! |
− | * кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання і пажадана старонку, з якой запазычваеце. | + | * кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання і - пажадана - старонку, з якой запазычваеце. |
Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу. | Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу. | ||
=== Як пазначыць ліцэнзію? === | === Як пазначыць ліцэнзію? === | ||
− | Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай | + | Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай старонцы з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце. |
Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі. | Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі. |
Версия 10:43, 22 марта 2017
Содержание
Як пазначыць чужы кантэнт
Уводзіны
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фотаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў, звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”.
Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым?
Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы дасце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі
- Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
- Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
Зараз мы сканцэнтруемся на тым як правільна пазначаць чужы кантэнт.
Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт
Каб выкарыстоўваць чужы кантэнт, трэба атрымаць дазвол ад аўтара пад пэўнымі умовамі. Кожны выпадак можа быць унікальным.
Калі твор з'яўляецца грамадскім набыткам яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памерлі 50 год назад.
Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй
Калі вас цікавіць чужы кантэнт, які ліцэнзуецца адной з ліцэнзій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцэнзіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы, і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцензіі (глядзіце буклет "Крок 1"). Напрыклад можа быць такая пазнака СС BY-SA 4.0 Int, значыць гэта ліцэнзія - аўтарства на тых самых умовах.
Як правільна пазначыць аўтарства:
Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад пазначэння вытворнага твора: Вівіяк і Джаянт Фіш выкананы Аланам Брусам, даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 2.0 на http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975
Як пазначыць аўтара?
Каб пазначыць аўтара - неабходна вызначыць, хто з'яўляецца аўтарам кантэнту, які вы бярэце.
- Калі не відавочна, хто з'яўляецца аўтарам твору - паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
Як пазначыць крыніцу?
Крыніцай ў дадзеным выпадку будзе з'яўляцца сайт, кніга (у тым ліку электронная), навуковы артыкул і інш.
Калі крыніца:
- сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url) прычым да таго месца, дзе знаходзіцца сам твор, а не проста на сайт!
- кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання і - пажадана - старонку, з якой запазычваеце.
Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.
Як пазначыць ліцэнзію?
Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай старонцы з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце.
Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі.
Заўвага:
Абраць ліцэнзію можна з дапамогай Абірача на сайце Creative Commons - https://creativecommons.org/choose/?lang=be
Каментар:
- На сённяшні час існуе мноства рэсурсаў, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты). *Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons.