Крок 4. Пазначаем змешаны кантэнт. — различия между версиями
Consulina (обсуждение | вклад) |
Svetit (обсуждение | вклад) (→Пазначэнне вытворнага твора пад ліцэнзіямі СС) |
||
Строка 28: | Строка 28: | ||
*твор, зроблены некалькімі суаўтарамі | *твор, зроблены некалькімі суаўтарамі | ||
− | ===Пазначэнне вытворнага твора | + | ===Пазначэнне вытворнага твора === |
Калі вы бярэце твор (тэкст, фотаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, пераклад усяго або часткі тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор. | Калі вы бярэце твор (тэкст, фотаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, пераклад усяго або часткі тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор. | ||
− | Выкарыстоўваючы Creative Commons, вам трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору (гэта называецца зрабіць Атрыбуцыю). Прасцей за ўсё зрабіць гэта такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>, пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0". Пасля неабходна дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (глядзі буклет Крок | + | Выкарыстоўваючы Creative Commons, вам трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору (гэта называецца зрабіць Атрыбуцыю). Прасцей за ўсё зрабіць гэта такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>, пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0". Пасля неабходна дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (глядзі буклет [Крок 3]). |
Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, можна напісаць: | Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, можна напісаць: |
Версия 22:36, 12 апреля 2017
Содержание
Як пазначыць змешаны кантэнт
Уводзіны
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат:
- Ці можна браць той ці іншы фотаздымак?
- Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа?
- Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы?
На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”
Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адзін з адным?
Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
У папярэдніх буклетах мы разглядзелі
- Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
- Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
- Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы.
Зараз мы сканцэнтруемся на тым, як правільна пазначаць змешаны кантэнт.
Пачатак
Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:
- вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора)
- складаны твор (зборнікі, галерэі і іншыя падобныя творы, у якіх пэўным чынам падабраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў)
- твор, зроблены некалькімі суаўтарамі
Пазначэнне вытворнага твора
Калі вы бярэце твор (тэкст, фотаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, пераклад усяго або часткі тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор.
Выкарыстоўваючы Creative Commons, вам трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору (гэта называецца зрабіць Атрыбуцыю). Прасцей за ўсё зрабіць гэта такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>, пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0". Пасля неабходна дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (глядзі буклет [Крок 3]).
Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, можна напісаць: "Гэты твор уключае матэрыялы з наступных твораў: <Пералічыць назвы арыгінальнага твору>", апасля чаго дадаць спасылкі на ўсе творы ўсіх аўтараў і ліцэнзію - у тым выпадку, калі ліцэнзіі розныя. Калі ліцэнзіі аднолькавыя - можна пазначыць адзін раз з каментаром, што ліцэнзія ўжываецца "для ўсіх твораў".
Калі вы выкарыстоўваеце вытворны твор і не маеце магчымасці вызначыць аўтара, то трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання, апасля чаго пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць у якасці атрыбуцыі назву рэдакцыі.
Пазначэнне складанага твора
Калі вы выкарыстоўваеце складаны твор, вам неабходна пазначыць, перш за ўсё, менавіта аўтара твора, які вы запазычваеце, а ўжо пасля - аўтара (рэдактара) самога складанага твора. Гэта характэрна для друкаванага твору.
Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі
Калі вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, вам трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор, і на ўсіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара вы выкарысталі. У гэтым выпадку спрабуйце выкарыстоўваць скарочаныя запісы.
У астатнім глядзіце буклет Крок 3: "Як пазначаць чужы твор".