Ролі ў Лічбавай майстэрні — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Праектны мэнэджэр) |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Праектны мэнэджэр) |
||
Строка 73: | Строка 73: | ||
== Праектны мэнэджэр == | == Праектны мэнэджэр == | ||
− | + | Праекны мэнэджэр - гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай так і практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён або яна плануюць дзейнасць, складаюць праектную дакументацыю, аналізуюць мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З другога боку яны ўцягнуты ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаюцца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоваў працы каманды. | |
=== Кампетэнцыі і якасці === | === Кампетэнцыі і якасці === | ||
* Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі. | * Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі. | ||
− | * Веданне як весці дзелавую перапіску. | + | * Веданне, як весці дзелавую перапіску. |
* Веданне асноваў праектнага планавання. | * Веданне асноваў праектнага планавання. | ||
* Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной вобласці праекта. | * Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной вобласці праекта. | ||
− | * Базавае веданне англійскай мовы на | + | * Базавае веданне англійскай мовы на ўзроўні чытання дакументацыі і вядзення перапіскі. |
− | * Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў, | + | * Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў, або у ролі валанцёра або каардынатара. |
=== Абавязкі=== | === Абавязкі=== |
Версия 11:40, 15 сентября 2017
Кантэнт мэнэджэр
удзельнік каманды Майстэрні, які адказвае за тое, каб веды і інфармацыя былі зручныя для выкарыстання іншымі. Гэта роля працуе на стыку ўзаемадзяння з людзьмі і лічбавымі тэхналогіямі.
Мы чакаем студэнта/ку гатовыя хутка асвоіцца з нашым працоўным асяродкам.
Праца можа абывацца, як у нас на офісе гэтак і ўдалена. у тым ліку на знешніх мерапрыемствах. Будзе насычана камунікацыямі: абмеркаваннямі і
Кампетэнцыі
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Працоўныя мовы беларуская і англійская.
- Валоданне вікітэхналогіямі вітаецца.
- Базавыя веды прызначэння CRM.
- Хуткая навучальнасць лічбавым тэхналогіям.
- Базавыя навыкі пісаць тэксты і аналізаваць дадзеныя.
Абавязкі
- Рэгулярнае паляпшэнне даступнасці ведаў, як для ўдзельнікаў арганізацыі, так і для знешніх наведвальнікаў.
- Вядзенне баз дадзеных. Дапаўненне існуючых запісаў, стварэнне новых.
- Стварэнне рассылак, шаблонаў навучання, наладка ботаў.
- Аналіз статыстык і дадзеных, якія накоплівае арганізацыя.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых і карысных ведаў.
Піяршчык
Гэты чалавек працуе з прасоўваннем супольнасці. Яго дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі з цікавымі людзмі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменню як дыхае супольнасць вакол Лічбавай Майстэрні. Фаланстэра.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне як весці дзелавую перапіску.
- Базавыя навыкі напісання прэсанонсаў і рэкламных абвестак.
- Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках.
- Камунікатыўнасць.
- Аналіз статыстыкі і кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
Абавязкі
- Рэгулярна сачыць за падзеямі і арганізацыямі, дзе можна запартнёрыцца.
- Даследваць аўдыторыю сацыяльных сетак і афлайн падзей.
- Складаць апытальнікі і праводзіць сац.даследванні.
- Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства так і на пэўны прамежак часу.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых і карысных ведаў.
Рэдактар блога ЛМ
Гэта роля ў камандзе будзе насычана працай з тэкстамі, фота і трохі відэа, а таксама з людзьмі Рэдактар будзе вырашаць як фарміраваць плыню пастоў
Кампетэнцыі і якасці
- Цікавасць да лічбавых тэхналогіяў і грамадскіх працэсаў у краіне і за мяжой.
- Веданне беларускай мовы.
- Гарачае жаданне працы з тэкстамі і фота.
- Хуткая навучальнасць новым тэхналогіям і метадам.
- Падзяленне каштоўнасцяў: адкрытасці, узаемадапамогі, прыватнасці.
- Базавыя ўменні апрацоўваць відэа вітаюцца.
Абавязкі
- Падрыхтоўка да публікацыі тэкстаў або карэкцыя (вычытка) ужо запошчаных тэкстаў.
- Арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з аўтарамі, прыцягваць новых аўтораў.
- Планаванне публікацый на тыдзень, месяць, квартал.
- Стварэнне матэрыялаў (тэкст, фота, відэа) з падзеяў арганізацыі, як інтэрв'ю, зацемак і аналітыкі.
- Удзел у знешніх падзеях на айці- і грамадскую тэматыку.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых і карысных ведаў.
Праектны мэнэджэр
Праекны мэнэджэр - гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай так і практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён або яна плануюць дзейнасць, складаюць праектную дакументацыю, аналізуюць мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З другога боку яны ўцягнуты ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаюцца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоваў працы каманды.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне, як весці дзелавую перапіску.
- Веданне асноваў праектнага планавання.
- Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной вобласці праекта.
- Базавае веданне англійскай мовы на ўзроўні чытання дакументацыі і вядзення перапіскі.
- Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў, або у ролі валанцёра або каардынатара.
Абавязкі
- Пошук магчымых конкурсаў праектаў
- Аналіз праектных патрабаванняў і перапіска з партнёрамі.
- Правядзенні даследванняў і аналіза існуючай праблемы.
- Афармленне канспектаў сустрэч каманды па планаванню дзейнасці
- Складанне праектнай дакументацыі
Занятасць
- 3 месяцы.
- 20 гадзін на тыдзень.
- Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых знаёмстваў і карысных ведаў.