Азначэнні практыкі, валанцёрства і стажыроўкі — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(праца зменена на ўдзел)
Строка 12: Строка 12:
  
 
== Валанцёрства ==
 
== Валанцёрства ==
- гэта добраахвотная не аплачваемая праца асобы ў праектах Фаланстэра.
+
- гэта добраахвотны не аплачваемы ўдзел асобы ў праектах Фаланстэра.
  
 
Што характэрна:  
 
Што характэрна:  

Версия 14:54, 18 октября 2018

Для таго каб выразна разумець, што лепей абраць - прачытайце нашы адначэнні.

Стажыроўка

- гэта дабравольны ўдзел асобы ў замацаванні на практыцы ведаў, набытых пад час навучання, пасля сканчэння навучальнай установы, або пад час канікулаў, а таксама атрымання рэкамендацыі для далейшай прафесійнай дзейнасці.

Што характэрна:

  • Большасць задач па стажыроўцы вырашаецца сумесна з камандай, таму часам патрабуе прысутнасці ў рэале.
  • Задачы для стажора фарміруюцца больш вопытным удзельнікам Фаланстэра на перыяд стажыроўкі.
  • На акрэслены перыяд часу па сумесна вызначанам задачам непасрэдна з асобай заключаецца дамова.
  • Стажыроўка лічыцца паспяховай, калі ва ўкладзены перыяд часу выкананы якасна абазначаныя задачы.
  • Падчас стажыроўкі асоба мае каардынатара, які(ая) па выніках прымае рашэнне аб паспяховасці або неактыўнасці стажора.

Валанцёрства

- гэта добраахвотны не аплачваемы ўдзел асобы ў праектах Фаланстэра.

Што характэрна:

  • Тэрмін валанцёрства можа быць розны ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. Вызначаецца перад пачаткам, але можа быць прадоўжаны. Мы зацікаўлены ў доўгатэрміновых валанцёрах, бо тады больш плёну атрымлівае і валанцёр, і арганізацыя, і грамадства.
  • У валанцёра па розных задачах можа быць розны каардынатар.
  • Перад валанцёрствам сумесна вызначаюцца задачы і заключаецца дамова.
  • Валанцёрства лічыцца паспяховым, калі своечасова і якасна выкананы абазначаныя задачы.
  • Часта валанцёрства можа быць удаленым, але, як правіла, ўзаемадзейнне ў рэале можа даць больш карысці самаму валанцёру.

Практыка

- гэта дабравольны ўдзел асобы, накіраванай з навучальнай установы, у справах Фаланстэра з мэтай удасканалення сваіх прафесійных навыкаў і развіцця праектаў Фаланстэра.

Што характэрна:

  • Працягласць практыкі звычайна не больш за 1 месяц, таму патрабуецца вельмі актыўнае ўзаемадзейнне з камандай для атрымання практычных ведаў і выканання задачаў якасна.
  • Час практыкі вызначаецца навучальнай установай, задачы з большага прапануюцца Фаланстэрам.
  • Фаланстэр пагаджаецца прыняць асобу ад навучальнай установы і заключае дамову з асобай.
  • Практыка лічыцца пройдзенай, калі заяўленыя задачы выкананы своечасова, якасна і адобраны кіраўніком практыканта(кі).

Рэкамендуем прачытаць