Мапа грамадскіх ініцыятыў — различия между версиями
Valeria (обсуждение | вклад) м |
Valeria (обсуждение | вклад) |
||
Строка 124: | Строка 124: | ||
[[Категория:Планаванне]] | [[Категория:Планаванне]] | ||
[[Категория:2018]] | [[Категория:2018]] | ||
− |
Версия 14:12, 8 мая 2018
Содержание
Праблема і падставы для дзейнасці
Мы сутыкнуліся з праблемай на ўласным досведзе, што шмат, як новыя, так і ўжо працягла дзейнічаючыя арганізацый грамадзянскай супольнасці не ведаюць адна аб адной. Асабліва гэта характэрна для арганізацый (ініцыятывы, праекты) з рэгіёнаў. Гэтыя абставіны змяншаюць патэнцыял кааперацыі паміж рознымі арганізацыямі.
Наступная праблема - гэта слабая заангажаванасць грамадства ў дзейнасці грамадскіх арганізацый. Гэту з'яву паказвае шэраг даследванняў, напрыклад, даследванне грамадзянскай супольнасці за 2017 год (на старонцы 13) або за 2011 год. Колькасць людзей якія заангажаваны у дзейнасць грамадскій арганізацый не больш чым 15%. Слабая заангажаванасць зніжае патэнцыял валанцёрства ў дзейнасці мясцовых супольнасцяў або арганізацый.
І апошні пункт - гэта слабая прадстаўленасць арганізацый анлайн і як вынік малая бачнасць для грамадства. Вядома, што арганізацыі могуць быць прадстаўлены ў медыя аглядах або некаторых даследваннях, але яны складана шукаемы простымі грамадзянамі.
Рашэнне і ўнікальнасць
Рашэнне
Мы хочам стварыць інтэрактыўную карту грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў, якая будзе базавацца на адкрытых падыходах і супрацы розных супольнасцяў.
Мапа грамадскіх ініцыятыў - гэта вэб-старонка, дзе, з аднаго боку, карыстач можа аглядаць месца і інфармацыю аб розных НКА. А з другога боку, неабмежаванае кола рэдактараў і арганізацый можа абнаўляць інфармацыю. Карыстачы могуць прымяняць розныя фільтры для выбару сваіх спецыфічных патрэбаў (напрыклады, час працы арганізацыі, або яе кірунак дзейнасці, дата абнаўлення) і геаграфіі.
Унікальнасць
Па-першае, дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў. Гэта значыць, што ўся база дадезных можа быць скапіравана (экспартавана) у адзін клік і выкарыстана ў іншых праектах і даследваннях.
Па-другое, увесь код праекта захаваны ў адкрытым рэпазіторыі, напрыклад, на github.com. Больш за тое, Мы больш схільны будаваць тэхнічную супольнасць вакол праекта, чым выкарыстоўваць паслугі нейкай адной тэх.кампаніі як правадэра коду.
Па-трэцяе, і самае важнае, гэта Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў. Усе дадзеныя захоўваюцца ў двух базах: wikipedia.org і wikidata.org Узаемадзеянне паміж нашым вэб-прыкладаннем і вышэй пазначанымі базамі адбываецца праз адкрыты API (праграмны інтэрфейс).
У дадатак варта пазначыць, што стартавая заліўка базавых артыкылаў у Вікіпедыю адбываецца з дапамогай прадстаўнікоў супольнасці, таму, гэты праект у тым ліку павялічыць сувязі паміж вікі-супольнасцю і грамадскімі актывістамі, а тксама праз жаданне грамадскіх арганізацый/прастораў/праектаў трымаць інфармацыю аб сабе абноўленай.
Як вынік, мы маем большую кааперацыю паміж супольнасцямі, якая базуецца на захаванні і распаўсюдзе інфармацыі, а таксама шырокі удзел валанцёраў ў стварэнні і падтрыманні гэтых дадзеных. Больш за тое, гэты праект можа быць пашыральны на іншыя грамадскія прасторы (напрыклад, бібліятэкі, універсітэты), а таксама іншыя краіны.
Якія экспертызы ёсць у ініцыятара праекта
Фаланстэр - гэта моладзевае грамадскае аб'яднанне заснаванае ў 2010 годзе. Фаланстэр правёў шэраг праектаў, звязаных лічбавымі тэхналогіямі і кааперацыяй паміж супольнасцямі, напрыклад, праекты звязаныя з адкрытымі дадзенымі і падтрымкай супольнасці вакол гэтага падыходу, серыя мітапаў (2011 - 2015) прысвечаных тэхналогіям Лінукс, Друпал, адкрытым графічным прыладам і OpenStreetMap. Каманда Фаланстэра мае досвед аганізацыі і удзелу ў хакатонах (арганізатары, эксперты, удзельнікі).
Апошні год Фаланстэра сфакусаваны на трох асноўных накірунках.
Першы накірунак - Вікіфікацыя (з 2014 года). Гэты накірунак прасоўвае вікі-тэхналогіі і прынцыпы ў беларускае грамадства (праз узаемадзяення з інстытутамі асветы - школы, бібліятэкі, універсітэты) і падпітвае арганізацыйня патэнцыял мясцовай вікі-супольнасці.
Наступны - Градка (з 2014 года). Гэты кірунак звязаны з прасоўваннем прынцыпаў адкрытага і свадобнага доступа да кантэнта і ведаў (аснова Creative Commons), а таксама эканомікі шарынга. Найбольш значынм вынікам тут можна лічыць змены ў заканадаўства, якія палепшаць стан адкрытага ліцэнзавання для прадуктаў творчасці з 2018 года.
Трэці накірунак - гэта Лічбавая майстэрня (з 2016 года). Гэты праект закліканы дапамагаць грамадскім арганізацыям паляпшыць сваю лічбавую інфраструктуру, напрыклад, стварыць, адрамантаваць або развіць вэб-сайт, навучыць карыстацца або інтэграваць розныя вэб-сэрвісы ў працу ініцыятывы. Усе запыты грамадскіх арганізацый робяць айціваланцёры.
Спіс тэхналогіяў і кампэтэнцый
Для базавання гэтага дадатку мы плануем абраць LAMP і оўпэнсорсную (open source) платформу CMS як адмінку і бэкэнд.
Тэхналогіі і тэхнікі
- LAMP + іншыя - на разглядзе
- кантэнт створаны карыстальнікамі
- wikidata.org
- wikipedia.org
- база дадзеных ngo.by (праз API) - зараз на разглядзе.
- алічбаваныя вынікі запыту ад Міністэрства Юстыцыі.
- геаграфічныя каардынаты (якія базуюцца на адрасах)
Патрабуемыя кампэтенцыі і рэсурсы
- фасілітацыя ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі і ініцыятывамі;
- фісілітацыя распраспрацоўкі патрабаванняў (даследванне патрэб);
- адукатарства: правядзенне майстар-класаў і кансультацыі для ініцыятыў;
- аналіз і апрацоўка дадзеных: ручная і машынная;
- праектаванне платформы (UX) і распрацоўка кода метадам scrum (agile);
- пашырэнне сеткі кантактаў з арганізацыямі;
- SMM і піяр-кампанія
- ....
Агульнае бачанне развіцця праекта
Падрыхтоўка (прыкладныя даты)
- Вясна 2018. Перамовы з ключавымі партнёрамі.
- Вясна 2018. Сумесны аналіз праекта з фокусам на рызыкі і ўстойлівасць.
- Вясна 2018. Перамовы з зацікаўленымі бакамі і супольнасцямі.
- Вясна-лета. Некалькі хакатонаў (арганізацыя або ўдзел), для фарміравання каманды распрацоўкі.
- Лета-восень. Кодынг і пілот (пачатак першай ітэрацыі)
- Восень. Прэзентацыйнае відэа.
- Позняя восень - зіма 2019. Серыя воркшопаў з грамадскімі арганізацыямі (сканчэнне першай ітэрацыі).
Першая ітэрацыя (3-4 месяцы) - вынікі
- Мапа паказвае 150-200 арганізацый
- Карыстальнік можа прымяніць фільтры (па накірункам, часу працы арганізацый і інш.) - трэба абмяркоўваць user story
- 30-50 арганізацый атрымалі веды, як яны могуць уздзейнічаць на інфармацыю карты.
- Адаптавана пад мабільныя прылады.
- Каля 3000 унікальных карыстальнікаў за першыя 3 месяцы.
- Задзейнічаецца супольнасць 3-5 распрацоўшчыка.
- Задзейнічана 10-15 валанцёраў для апрацоўкі дадзеных.
Другая ітэрацыя (3-4 месяцы)
- Мапа пашырана да 400-500 арганізацый.
- Дададзена шэраг найбольш папулярных фічаў (5 новых фічаў, напрыклад, інтэграцыя з сацыяльнымі сеткамі, фільтр па даце абнаўлення)
- +50 арганізацый ведаюць пра гэту прыладу.
- + 5000 карыстальнікаў у дадатак да першай ітэрацыі.
- Задзейнічаецца супольнасць 5-7 распрацоўшчыкаў.
- Задзейнічана 15-20 валанцёраў для апрацоўкі дадзеных.
Трэцяя ітэрацыя (3-4 месяцы)
- Мапа пакрывае каля 1000 арганізацый.
- Вікіфікавана каля 150-300 новых арганізацый.
- Дададзены новыя фічы (напрыклад, арганізацыя без лакацыі, або арганізацыя з філіяламі, пашырэнне сац.сетак і інш.)
- +30-40 арганізацый ведаюць, як працаваць з дадзенымі.
- + 6000 тысяч наведвальнікаў
- Ствараны папулярныя гайды для карыстання платформай.
- Задзейнічана каля 30 валанцёраў для апрацоўкі дадзеных.
Бюджэт
для першай ітэрацыі (чарнавік)
- Асноўныя выдаткі 8000 EUR
- Мабілізацыя супольнасці (удзел/арганізацыя хакатонаў) і даследванні - 3000 EUR
- Падтрымка каманды распрацоўкі (матыватары і кам'юніці мерапрыемствы) - 3000 EUR
- Асветніцкая кампанія (воркшопы для арганізацый - каля 5) - 1500 EUR
- Адміністрацыйныя выдаткі - 500 EUR
- Усяго - 8000 EUR
для другой ітэрацыі
- Папярэдняя сума 12000 EUR - патрабуе разгляду
для трэцяй ітэрацыі
- Папярэдняя сума 7000 EUR - патрабуе разгляду
Што варта зрабіць у бліжэйшы час
- Скласці Lean Canvas (english) і прэзентацыю для замежных партнёраў у тым ліку.
- Стварыць формы дарожных мапаў з ключавымі партнёрамі у Беларусі.
- Прагаварыць з камандай арганізацыі і улучыць праект у стратэгічнае развіццё Фаланстэра 2018-2019