Картка Фаланстэра — различия между версиями
Материал из Вікі Фаланстэра
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Нашы клучавыя партнёры) |
Rizoma (обсуждение | вклад) |
||
Строка 51: | Строка 51: | ||
* і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст. | * і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст. | ||
− | == Нашы | + | == Нашы партнёры == |
− | * | + | * Івэнтспэйс, Датахата, Запіер, ГФ, Торбашоў, ЗБС, Айцімайн, Штормнэт .... яшчэ дапаўняем |
== Звязацца з намі == | == Звязацца з намі == |
Версия 22:50, 26 ноября 2018
Фаланстэр - арганізацыя, адкрытая да супрацы з шырокім колам грамадскіх супольнасцей, некамерцыйных і камерцыйных арганізацый, актывістаў і ініцыятыў.
Наша місія: З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Каштоўнасці МГА “Фаланстэр”: Інаватыўнасць, Аўтаномнасць, Калектывізм, Адкрытасць,Узаемадапамога, Уключанасць, Сацыяльная роўнасць,
Чытаць болей у профіле Фаланстэра.
Содержание
З кім супрацоўнічаем і нашы прынцыпы супрацы
Мы супрацоўнічаем з ініцыятывамі з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, мы адкрыты для міжнацыянальнай супрацы, таксама як супольнасяў, якія знаходзяцца у пэале, або дзейнічаюць анлайн. Нам важна:
- Адкрытасць і празрыстасць ва ўсіх пытаннях датычна сумеснай працы.
- Узаемная адказнасць.
- Дакладнае падзяленне роляў і абавязкаў паміж бакамі.
- Выпрацоўванне механізму супрацы: перыядычнасці сустрэчаў і інструментаў камунікацыі.
- Узаемадапамога і 100% ўключанасць у справу з кожнага боку.
Мы будзем рады знайсці партнёраў для
- Сумеснай дзейнасці. Справа, якую вы хочаце рабіць разам з намі, павінен быць сугучны місіі і каштоўнасцям Фаланстэра.
- Правядзення мерапрыемстваў пры тых жа ўмовах + мы яднаем нашы чалавечыя і/ці матэрыяльныя рэсурсы.
- У рамках праекта Улазіны 2.0.
Таксама адкрыты для супрацы з актывістамі
- Мы бузем рады прыняць у Фаланстэр актывістаў, якія падзяляюць нашы каштоўнасці і місію і жадаюць ладзіць ініцыятыву ў межах аднаго з бягучых накірункаў ці стварыць і весці новы, які адпавядае місіі Фаланстэра.
Нашы рэсурсы
- памяшканне ў цэнтры горада (умяшчальнасць 20-30 чалавек)
- вайфай;
- роварны куток, (як інструментамі, так і разыходнікамі);
- бойлер і імбрык;
- праектар, экран, калонкі;
- 2 сталы і каля 25 крэсел.
- дошка, маркеры, папера, асадкі, алоўкі, іншая канцылярыя, якая знаходзіцца ў
- агульным доступе;
- лэптопы, навушнікі, мышкі;
- вэб-сэрвісы: grammarly, realtimeboard, zapier, mindmeister;
- паліца Буккросінга і бібліятэка Фаланстэра;
- актыўныя айці-валанцеры і магчымасць прыцягнуць новых, у тым ліку па гуманітарным кірунках;
- сродкі камунікацыі: рассылка Фаланстэра і Лічбавай Майстэрні, суполкі ў Vk і Fb.
Мы маем вялікі досвед
- працы з валанцерамі і менавіта з айці-валанцёрамі;
- кіраванне айці-праектамі;
- кіраванне праектамі ў дыстанцыйных камандах праз онлайн прылады;
- арганізацыя мерапрыемстваў да некалькіх соцен людзей;
- праца з опэнсорс праграмамі, ОС Linux, опэнсорс графічныя прылады Gimp, InkScape, праца з відэа ў Blender;
- арганізацыя працы з калектыўным досведам праз вікі, праца з беларускай Вікіпедыяй і вікі-супольнасцю;
- арганізацыя празрыстых працэсаў працы і прыняцця рашэнняў у камандзе;
- у разгортванні мэш-сетак (гаразынтальных wi-fi сетак для камунікацый на адмысловай тэрыторыі, ці мерапрыемстве);
- веды па тэмах аўтарскага права і лева, адкрытых ліцэнзій Creative Commons, свабоднай культуры і эканомікі шарынга (у Беларусі і ва ўсім свеце);
- лічбавай бяспецы і прыватнасці, працы з тэхналогіямі арганізацыі бяспекі у камандзе і асабістай бяспекі;
- і нават меем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэраарганік вэйст.
Нашы партнёры
- Івэнтспэйс, Датахата, Запіер, ГФ, Торбашоў, ЗБС, Айцімайн, Штормнэт .... яшчэ дапаўняем
Звязацца з намі
- Каб прапанаваць партнёрства, калі ласка, напішыце ліст на falanster.by@gmail.com
- ці запаўняйце анкету (у распрацоўцы).