Прывітанне, Навічок! — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Карысныя спасылкі) |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Карысныя спасылкі) |
||
Строка 105: | Строка 105: | ||
==Карысныя спасылкі== | ==Карысныя спасылкі== | ||
− | [https://docs.google.com/document/d/1bulOje5vl-XVsygnLDzAKdow36PcbqkB5wASyZT3fQ4/edit Стандарт Каманды] | + | * [https://docs.google.com/document/d/1bulOje5vl-XVsygnLDzAKdow36PcbqkB5wASyZT3fQ4/edit Стандарт Каманды] |
− | [[Як самавызначаемся ў Фаланстэры]] | + | * [[Як самавызначаемся ў Фаланстэры]] |
[[Категория:Праца каманды]] | [[Категория:Праца каманды]] |
Версия 20:09, 26 января 2020
Ты трапіў у Фаланстэр. На гэтай старонцы ты даведаешся, як і з дапамогай якіх інструментаў (глядзець усе інструменты):
- размяркоўваюцца задачы,
- накопліваюцца веды і вопыт,
- прымаюцца рашэнні.
Уцягненне ў дзейнасць арганізацыі адбываецца паступова, і табе вырашаць, на якім узроўні быць.
Чым вышэйшы ўзровень — тым лепш ты разумееш прынцыпы працы Фаланстэра і дадаеш у яго новае.
У той жа час узровень не статычны, як "пагоны", а сітуацыйны. Ты знаходзішся на нейкім узроўні, пакуль ты суадносны з актыўнасцю ўзроўня.
Як у расповядзе пра "Алісу ў Залюстроўе" : "Каб заставацца на месцы — трэба бегчы, каб зрушыць далей — трэба бегчы ў два разы хутчэй".
Содержание
Узровень 1: овашч
Ты даведваешся пра падзеі і імпрэзы праз сацыяльныя сеткі і знаемых, атрымоўваеш спасылкі праз рассылкі.
Магчыма, у цябе ёсць нейкае ўяўленне, што адбываецца у гэтай арганізацыі на літару "Ф", але неяк усё мутна і незразумела…
Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі * ты вывучыў назву арганізацыі "Фа-лан-стэр" (сайт falanster.by) і ведаеш некалькі спраў, якія мы робім.
Калі ты жадаеш крочыць далей, трэба:
- пазнаёміцца з удзельнікамі Фаланстэрам у рэале (схадзіць на імпрэзы ці штомесяцовыя сустрэчы)
- задаць пытанні, выказаць прапановы (калі ёсць)
Узровень 2: турыст
Цяпер ты пачынаеш цікавіцца арганізацыяй больш, даследваць яе.
- Даследванне сайта і вікі Фаланстэра.
- Прагляд бягучых справаў
Ты знаходзішся на гэтым ўзроўні, калі * ты сочыш за навінамі Фаланстэра, * ты зрабіў адну ці больш валанцёрскую справу.
Каб крочыць далей, неабходна:
- зарэгістравацца ў гэтай вікі
- зрабіць карысную справу для аднаго з бягучых праектаў (або зрабіць данэйт).
Узровень 3: ламер
На гэтым узроўні не толькі ты даследуеш арганізацыю, але і яна пачынае даследваць цябе.
Ты пачынаеш ператварацца ў суб’екта. І ўжываеш сваю крэатыўнасць і сілу ў развіцці Фаланстэра.
Ты ведаеш, што:
1) Раз на месяц каманда сустракаецца і сінхранізуе дзейнасць па напрамках (кожны другі аўторак месяца).
2) Асноўны паток задач знаходзіцца ў трэлла.
- Для асноўных напрамкаў дзейнасці ствараюцца адмысловыя сцены.
- Задачы дзеляцца на стаўбцы.
- Да кожнай задачы можна далучыцца, пісаць ў ёй.
3) Веды і вопыт захоўваюцца ў вікі Фаланстэра. Тут можна знайсці
- Пратаколы штомесяцовых сустрэч
- Назапашаны досвед клубаў і праектаў.
- Тэхнічная падтрымка
- Інфраструктура ў Сеціве…
4) Абмеркаванне важных агульных арганізацыйных пытанняў адбываецца ў Люміа
Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі ты * перыядычна валанцёрыш і дапамагаеш арганізацыі развівацца (часам, сродкамі, інфармацыяй, данэйтамі… і да т. п.) * рэгіструешся ў трэла і пішаш там па валанцёрскіх задачах, * ведаеш, навошта нам патрэбна трэла, вікі і люміа.
Каб крочыць далей, неабходна:
- даследваць адкрытыя сцены па праектах, якія цябе цікавяць, каб разумець, што адбываецца ў іх
- узяць на сабе адказнасць за кірунак валанцёрскай актыўнасці (напрыклад, стаць піяршчыкам Фаланстэра, ці дызайнерам, ці адказным за бюракратыю, ці пачаць ладзіць клуб або праект)
- быць зарэгістраваным Люміа (на гэтым этапе ты ўжо ёсць у трэла і вікі)
Узровень 4: ыліта
Дайшоўшы да гэтага ўзроўня — ты ўжо ўдзельнічаеш у стварэнні Фаланстэра!
На гэтым узроўні цябе захоплівае вір актыўнасці…
- камунікуеш з камандай, адчуваеш сабе часткай каманды
- бярэш адказнасць за нейкі напрамак дзейнасці (ладзіш свой праект або клуб, ці абіраеш сабе ролю: сісадмін, дызайнер, бюракрат, піяршчык, заўхоз і г.д.)
- наведваеш сустрэчы Фаланстэра
- не толькі каментуеш свае задачы ў трэлла, але і прасоўваеш іх, у залежнасці ад статуса, дадаеш іншых удзельнікаў і сумаўляешся з імі…
- удасканальваеш вікі, рэдагуеш сайт
- каментуеш і прымаеш удзел у абмеркаваннях пытанняў у слэк каналах (Люміа і мэйл-рассылках).
Каб трымацца на гэтым узроўні, неабходна:
- Стаць чальцом Фаланстэра (гэта можна зрабіць, пачынаючы з узроўню «Турыст»)
- Правесці нейкую ініцыятыву (клуб або праект), ці быць актыўным у нейкай ролі. Пасля прааналізаваць плюсы, мінусы і падводныя камяні своёй справы і зрабіць справаздачу ў любой форме. Усё гэта ладзіць, абапіраючыся на прынцыпы працы ў камандзе, камунікацыю з фалангістамі і актыўным удзелам у тулсах каманднай супрацы.
Гэта той узровень, на якім мы бачым актыўных, сапраўды актыўных, людзей ў Фаланстэры, якія вырашаюць напрамкі і будучае нашага грамадства!
Узровень 5: хацкер
Нельга статычна перайсці з «ыліты» да «хацкера».
«Хацкер» Фаланстэра — гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.
І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму.
Бярэ адказнасць «Думаць і ствараць Фаланстэр» як інструмент змянення грамадства.
Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае сваё эга з альтэр-эга арганізацыі :)
На гэтым узроўні ты:
- Разумееш мэту і логіку працы арганізацыі.
- Падтрымліваеш актыўную дзейнасць арганізацыі і ўцягваеш новых людзей.
- Ствараеш новыя напрамкі дзейнасці і ўкараняеш новыя тэхналогіі.