Фаланстэр-2020 — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Па накірунках)
(Як фіксуюцца рашэнні)
Строка 39: Строка 39:
  
 
==Як фіксуюцца рашэнні==
 
==Як фіксуюцца рашэнні==
 +
* Для фіксацыі рашэння неабходна ўказаць: дату, усіх прысутных, прапанаванае рашэнне, адказнага за реалізацыю рашэння, і альтэрнатыўныя меркаванні.

Версия 15:56, 20 февраля 2020

Ядро

Вызначэнне

Удзельнік Ядра - гэта актывіст, які разумее, які прымае (падзяляе) у дзейнасці, а таксама распаўсюджвае ідэі, каштоўнасці і прынцыпы працы Фаланстэра, як сярод іншых удзельнікаў, так і ў грамадстве.

Удзельнік Ядра (Асновы) адказвае за некалькі дапаможных працэсаў (2+) і адзін праект або накірунак. Удзельнік ядра арганізацыі паказве ўстойліваю цікавасць да дзейнасці напрацягу некалькіх год.

Хто ў ядры зараз

Як стаць ядром Фаланстэра

Вызначыцца, ці патрэбна гэта вам?
  1. Быць адказным ў адным, ці двух праектах арганізацыі і мець поспех там.
  2. Напрацягу паўгады актыўна піярыць Фаланстэр, або адказваць за валанцёрскі накірунак. (Павінны быць бачны індыкатары)
  3. Атрымаць згоду Ядра арганізацыі кансэнсусам.

Удзельнікі

Вызначэнне

Удзельнік Фаланстэра (Удзельнік) - гэта актывіст арганізацыі, які падзяляе яе прынцыпы, каштоўнасці і місію, прымае іх у сваёй дзейнасці.

Удзельнік ўключаны ў дзейнасць аднаго, ці некалькіх асноўных, або дапаможных працэсаў, і мае дакладна акрэсленую адказнасць у межах гэтых накірункаў. Удзельнік можа выконваць і кіруючыя ролі, рэалізуючы рашэнні Ядра (праектная дзейнасць, адказнасць за накірунак).

Як стаць удзельнікам?

  1. Шэсць месяцаў паспяхова ўдзельнічаць ў накірунках праекта.
  2. Напісаць матывацыйны ліст: Чаму я хачу ў Фаланстэр, разам з рэкамендацыяй ад двух сталых удзельнікаў і заплаціць унёсак.
  3. Прачытаць дзве кнігі з прапанаванага спісу.

Прыняццё рашэнняў

Агульныя рашэнні

  • Да агульных рашэнняў адносяцца: стратэгічныя рашэнні і рашэнні, што тычацца ўсёй арганізацыі. прымаюцца толькі Ядром.
  • Стратэгічныя рашэнні прамаюцца на сэсіі планавання. Мінімум 1 раз на год. І іх прыняццё адбываецца з выкарыстаннем трох, або болей метадаў з прапанаванага спісу.
  • Рашэнні, што тычацца ўсёй арганізацыі, (1. доўгатэрміновыя, 2. аператыўныя) прымаюцца з адным з прапанаваных спосабаў.
  • Усе агульныя рашэнні запісваюцца ў дадзенай вікі, або ў афіцыйных дакументах.

Па накірунках

  • Прымаюцца адным з пералічаных спосабаў, у прысутнасці 2/3 адказных асобаў, або ўдзельніка асновы.
  • Усе прынятыя рашэнні павінны быць зафіксаваныя ў дадзенай вікі, ці працоўнай прасторы праекта (накірунка).

Як фіксуюцца рашэнні

  • Для фіксацыі рашэння неабходна ўказаць: дату, усіх прысутных, прапанаванае рашэнне, адказнага за реалізацыю рашэння, і альтэрнатыўныя меркаванні.