Обсуждение:Праект Будзь Мэш — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) м (Rizoma переименовал страницу Обсуждение:Праект "Будзь Мэш" (Be Mesh!) в Обсуждение:Праект Будзь Мэш) |
Rizoma (обсуждение | вклад) (→Тэрміналёгія) |
||
Строка 11: | Строка 11: | ||
2) '''раёвая''' сетка, сетка-'''рой'''<br> | 2) '''раёвая''' сетка, сетка-'''рой'''<br> | ||
3) '''мурашовая'''-сетка, сетка-'''мурашнік'''<br>--[[Участник:Adash|Adash]] ([[Обсуждение участника:Adash|обсуждение]]) 20:17, 6 марта 2015 (EET) | 3) '''мурашовая'''-сетка, сетка-'''мурашнік'''<br>--[[Участник:Adash|Adash]] ([[Обсуждение участника:Adash|обсуждение]]) 20:17, 6 марта 2015 (EET) | ||
+ | |||
+ | :: дзякуй за разгорнуты каментар, прыходзьце у клуб. удзельнічайце. калі астатнім спадабаецца замест мэш сеткі ваша прапанова, будзе цікава =) --[[Участник:Rizoma|Rizoma]] ([[Обсуждение участника:Rizoma|обсуждение]]) 21:00, 11 марта 2015 (EET) |
Текущая версия на 21:00, 11 марта 2015
Тэрміналёгія
Для з'явы, што ў Ангельскае мове мае назоў “mesh network”, беларускамоўны адпаведнік “мэш-сетка” — недарэчны, нягеглы. Відавочна, што ён скапіяваный праз Расейскую (Маскальскую) мову, у якой наўпростае малпаваньне ангельскамоўных тэрмінаў (падобна як у 18—19 стагоддзях адукаваныя расейцы малпавалі ў сваю мову францускія словы), без хоць якіх спробаў называць новыя рэчы й паняцьці на грунце сваёй мовы — ёсьць звыклаю з'яваю. Але гэтае — праблема тае мовы. Нас яна ня тычыцца.
Таму, замест малпунка “мэш-сетка” прапаную грамадзе пашукаць уласна свой, беларускамоўны адпаведнік да ангельскага “mesh network”.
Мяркую, грунтам для пошукаў варта быць азначэньне сутнасьці з'явы: «гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Сеціва (Internet), сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам альбо проста прыладаю-перадавальнікам (эха-прыладаю).» (адсюль)\
Мой унёсак у абмеркаваньне:
1) нератавая сетка, сетка-нерат. А можа, і проста нерат?
2) раёвая сетка, сетка-рой
3) мурашовая-сетка, сетка-мурашнік
--Adash (обсуждение) 20:17, 6 марта 2015 (EET)
- дзякуй за разгорнуты каментар, прыходзьце у клуб. удзельнічайце. калі астатнім спадабаецца замест мэш сеткі ваша прапанова, будзе цікава =) --Rizoma (обсуждение) 21:00, 11 марта 2015 (EET)