Капэкс — различия между версиями
Строка 1: | Строка 1: | ||
+ | [[Файл:Logo K-Pax.png|мини]] | ||
'''''Капэкс''''' – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе [http://wiki.falanster.info/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0 Фаланстэра]. | '''''Капэкс''''' – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе [http://wiki.falanster.info/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0 Фаланстэра]. | ||
Версия 23:21, 28 марта 2016
Капэкс – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра.
Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік, які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”. Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.
Содержание
Задачы
Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу.
Мы робім лепшае даступным :)
Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў таксама і па-за межамі Фаланстэру. Супрацоўнічаем з цікавымі ініцыяіывамі і суполкамі.
Дапамагаем сябрам.
Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай і другой задачы. Ладзім тэматычныя сустрэчы, цікавыя варкшопы з цікавымі спікерамі, сустракаемся для кінапраглядаў і розных іншых івэнтаў.
Ініцыятыва і самаадукацыя.
Хто можа да нас далучыцца?
- Той, хто адчувае ўнутры зараджэнне нейкай невядомай істоты. Можа гэта сацыяльны гік?
- Той, хто плануе прайсці праз усе выпрабаванні лёсу і стаць перакладчыкам-параноікам.
- Той, хто горача жадае паспрабаваць паваланцёрыць з намі.
- Той, хто хоча нават толькі адным вокам глянуць, што тут у нас такое робіцца.
Нам няважна, які колер вашай скуры, ваш узрост, веравызнанне, гендарная прыналежнасць і нават ўзровень мовы. Кожнаму знойдзем занятак!
Як гэта зрабіць? Квэст №1
Адкуль назва? Квэст №2
А адкуль вынятка?
"Education stems from the desire to learn. With that, you don't need schools. Without it, all the schools in the UNIVERSE are useless...”
“Источник образования в желании познавать. И когда есть такое желание, не нужны школы. А без него все школы ВСЕЛЕННОЙ бесполезны...”
Прапануй свой пераклад на беларускую!