Крок 2. Пазначаем свой кантэнт. — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
м
Строка 10: Строка 10:
 
На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”.  
 
На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”.  
  
Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?
+
Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адзін з адным?
  
 
Наш адказ – разумова ёсць! Гэта ліцэнзіі Creative Commons, якія прытрымліваюцца падыходу – “Некаторыя правы захаваныя”.  
 
Наш адказ – разумова ёсць! Гэта ліцэнзіі Creative Commons, якія прытрымліваюцца падыходу – “Некаторыя правы захаваныя”.  

Версия 19:20, 22 марта 2017

Як пазначыць свой кантэнт

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат:

  • Ці можна браць той ці іншы фатаздымак?
  • Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа?
  • Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы?

На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”.

Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адзін з адным?

Наш адказ – разумова ёсць! Гэта ліцэнзіі Creative Commons, якія прытрымліваюцца падыходу – “Некаторыя правы захаваныя”.

Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы дасце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

У папярэднім буклеце [Крок 1] вы праглядзелі ліцэнзіі і выбралі тую, якая падыходзіць менавіта вашым мэтам. Зараз вы гатовы яе выкарыстаць. Як гэта правільна зрабіць? Некалькі простых крокаў вам дапамогуць.

Крокі

  1. Абраць ліцэнзію СС можна з дапамогай Абірача (Інструменту для выбару ліцэнзій на сайце Creative Common. Адкажыце на некалькі простых пытанняў – і атрымаеце назву і адпаведны HTML-код са спасылкай на падыходзячую вам ліцэнзію.
  2. Капіруйце і ўстаўляйце атрыманы HTML-код на вашу ўэб-старонку ці ўэб-сайт (калі ў вас ёсць жаданне пазначыць усе матэрыялы вашага сайту пад адной ліцэнзіяй, то варта будзе ўставіць HTML-код у шаблон вашага сайту).
  3. Рэдактуйце тэкст апісання ліцэнзіі (калі маеце ў гэтым патрэбу). Вы можаце выкарыстоўваць ліцэнзію як для ўсяго сайта, так і для канкрэтных матэрыялаў – гэта можна пазначыць рознымі спосабамі (Глядзіце ніжэй).
    Прыклады: https://wiki.creativecommons.org/wiki/Marking_your_work_with_a_CC_license
  4. Заўвага: Мы не рэкамендуем пазначаць ватэр-маркі (watermark) ці візуальныя маркеры на самім малюнку, паколькі гэта можа сказіць малюнак і перашкодзіць яго паўторнаму выкарыстанню. Лепей падпішыце малюнак, зазначыўшы ў подпісу неабходную інфармацыю.

Заўвага!

Адна з найбольш распаўсюджаных праблем - Аўтар не заўсёды правільна выкарыстоўвае Атрыбуцыю. Атрыбуцыя - гэта само пазначэнне аўтарства і ключавая кампанента ў ліцэнзіях Creative Commons.

Усе з прапанаваных вышэй ліцэнзій дазваляюць Аўтару дадаць наступную інфармацыю (Атрыбуцыя):

  1. [пажадана]ідэнтыфікацыя сабе як аўтара Матэрыяла (імя, псеўданім і інш.),’
  2. [не абавязкова] паведамленне пра ахову правоў (Напрыклад, "Некаторыя правы абароненыя"),
  3. [абавязкова] паведамленне аб тым, што твор знаходзіцца пад пэўнай ліцэнзіяй (наш выпадак - Creative Commons),
  4. [не абавязкова] паведамленне пра адмову ад гарантый,
  5. [пажадана] актыўная спасылка на арыгінал матэрыяла.

Заўвага: Падобнае правіла дзейнічае і на мноства твораў. Напрыклад вы адразу пазначаеце сайт, блог, або галерэю. У гэтым выпадку павінен быць адзін аўтар, або аўтары пагаждаюцца працаваць на адных умовах.

Каментар: Усе асобы, якія плануюць выкарыстоўваць ваш матэрыял, будуць абавязаны пазначаць яго менавіта такім чынам, як Вы вырашылі. Варта заўважыць! Калі вы не дадаеце ніякіх асаблівых звестак, якім чынам ваш матэрыял павінен узгадвацца, тады ў асобы, якая выкарыстоўвае матэрыял, будзе абавязак толькі пазначыць, што на матэрыял распаўсюджваецца пэўная ліцэнзія. У гэтай асобы не будзе абавязку пазначаць вашае імя і іншыя звесткі. Калі для вас прынцыпова, каб твор пазначаўся пэўным чынам, лепей дадайце такія звесткі.

Дзе можна пазначыць

Існуюць шмат практык пазначэння твораў на сайтах. Усе яны адпавядаюць прынцыпам:

  1. Прыкметнасць - карыстальнік сайта можна лёгка знайсці пазначэнне.
  2. Зразумела хто менавіта з'яўляецца аўтарам і на якіх умовах распаўсюджваецца твор.
  3. Максімальна проста можна прачытаць поўны тэкст умоваў.

Пазначэнне можа быць:

  • пад творам (схема, фота, відэа)
  • у канцы матэрыяла (пад артыкулам)
  • пазначана цытаваннем, як у курсавых або навуковых артыкулах, зноскі на канец, асабліва, калі праца рабілася намаганнямі шматлікіх аўтараў
  • напачатку твора пад назвай (звычайна пазначаюць таго, хто напісаў тэкст, зрабіў фота, або відэа)
  • дададзена як вэб-рэдакцыя цi/або воблакам джава скрыптоў - якое выконваюць функцыю "паказаць больш"
  • прапісана ў палітыцы сайта - тут можна вызначыць палітыку як для ўсяго кантэнту, так і для асобных яго відаў (чытай буклет Крок 5), як на асобнай старонцы, так і ўнізе (падвале, футэры) сайта