Чарнавік правілаў карыстання для сайта Фаланстэра — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) (Новая страница: « Пры карыстанні сайтам вы згаджаецеся з наступным: На сайце (у тым ліку - ў блогу) ўстаноў…») |
(нет различий)
|
Версия 17:27, 1 мая 2017
Пры карыстанні сайтам вы згаджаецеся з наступным:
На сайце (у тым ліку - ў блогу) ўстаноўлены “Гугл Аналітыкс”. Гэта значыць, што трэці бок можа збіраць інфармацыю пра вас. Для тых, хто не згодны з такім падыходам, калі ласка выкарыстоўвайце адмысловыя плагіны на сваіх браўзерах (Напрыклад, Privacy Badger, Ublock і іншыя).
Блог сайта размяшче кукі на вашым кампьютары. Таму калі вы жадаеце іх адключыць карыстайцеся наладкамі браўзера. Увесь кантэнт на сайце размяшчаецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution - Share Alike. Мы матывуем як грамадскія ініцыятывы, так і валанцёраў ствараць увесь кантэнт і код пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (Creative Common BY-SA 4.0, GNU GPL 3.0 і інш.). Мы не нясем адказнасць за працу выкананую валанцёрам і яе якасць. Але мы зацікаўлены ў добрай і эфектыўнай рэалізацыі задач ініцыятыў. Таму будзем прыкладаць гэтаму вялікую ўвагу.
Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае.
Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія створаны <Аўтарам> <Сайта>. Што можна рабіць з кантэнтам? Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International. Што нельга рабіць з кантэнтам? <Аўтар> кантэнта забараняе выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта. Варта адзначыць, што кантэнт, пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў, распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і агаворваецца асобна. Што яшчэ патрабуе <Aўтар>? У дадатак да вышэй апісаных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.