Практычная сацыятэхніка. Слоўнік — различия между версиями
Rizoma (обсуждение | вклад) |
Rizoma (обсуждение | вклад) |
||
Строка 46: | Строка 46: | ||
'''Самавызначэнне групы''' - гэта групавы працэс, у якім ядро супольнасці і удзельнікі вызначаюць сваё месца (мэту, місію) ў грамадстве і актыўна імкнуцца да яе дасягнення праз найбольш эфектыўны транслятар і пабудовы межаў (першаснай дэінтэграцыі). | '''Самавызначэнне групы''' - гэта групавы працэс, у якім ядро супольнасці і удзельнікі вызначаюць сваё месца (мэту, місію) ў грамадстве і актыўна імкнуцца да яе дасягнення праз найбольш эфектыўны транслятар і пабудовы межаў (першаснай дэінтэграцыі). | ||
− | '''Мяжа супольнасці''' - гэта тэрытарыяльны або сімвалічны (мэтавы) рубеж, дзе заканваецца сфера дзейнасці адной супольнасці і пачынаецца іншай. Выражаецца праз сімвалы, культуру, | + | '''Мяжа супольнасці''' - гэта тэрытарыяльны або сімвалічны (мэтавы) рубеж, дзе заканваецца сфера дзейнасці адной супольнасці і пачынаецца іншай. Выражаецца праз сімвалы, культуру, каштоўнасці. |
'''Культура''' - гэта набор штодзённых практык/шаблонаў натуральных для яе удзельнікаў і рэплекуемых на новых. | '''Культура''' - гэта набор штодзённых практык/шаблонаў натуральных для яе удзельнікаў і рэплекуемых на новых. | ||
Строка 55: | Строка 55: | ||
'''Пілатаванне (стартапы)''' - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці. | '''Пілатаванне (стартапы)''' - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці. | ||
− | '''Мультыплікаванне ( | + | '''Мультыплікаванне (выдзяленне)''' - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці праз выдзяленне падобнай да зыходнай унутранай структуры супольнасці, якія падзяляюць адну і тую ж або падобныя мэты, каштоўнасці, культуру, але дзейнічаюць аўтаномна. |
'''Сацыятэхнік (навігатар)''' - гэта ўдзельнік (ядра) супольнасці, асноўная роля якога прымяненне ведаў пра супольнасці для больш арганічнага і накіраванага яе развіцця. | '''Сацыятэхнік (навігатар)''' - гэта ўдзельнік (ядра) супольнасці, асноўная роля якога прымяненне ведаў пра супольнасці для больш арганічнага і накіраванага яе развіцця. |
Версия 19:02, 18 октября 2023
Супольнасць - гэта аб'яднанае агульнай мэтай або побытам група людзей, якая дзейнічае.
Грамадскі рух - гэта ўзаемадзянне часткі грамадства для дасягнення як правіла даволі канкрэтных, рэалістычных і дасягальных мэтаў праз сумесныя дзеянні, накіраваныя на змены (палітычнага) асяродку для ўсяго грамадства.
Арганізатар (роля) - гэта роля ядра супольнасці, які лепш за іншых умее фармуляваць задачы і садзейнічаць іх паспяховаму выкананню.
Камунікатар - гэта роля ядра, які лепш за ўсіх перадае інфармацыю пра дзейнасць супольнасці звонку і ўнутры, адказвае за звязнасць удзельнікаў.
Ідэолаг - гэта роля ядра, які канцэптуалізуе і тлумачыць для супольнасці, прыхільнікаў і аўтсайдэраў глабальныя (доўга тэрміновыя) дзеянні супольнасці. Адказвае на пытанне "навошта".
Нефармальная група (мікра ўзровень супольнасці, малая група) - гэта супольнасць колькасцю ад двух, але не больш 15-25 удзельнікаў у ядры. Н. калектыў, суполка, група - гэта група людзей з выражаным разуменнем таго, для чаго яны сабраліся і наладжанай кааперацыяй для дасягнення пастаўленай мэты.
Мікра, меза, макра, мета - узроўні - гэта розныя ўзроўні супольнасцяў, якія адрозніваюцца як па колькасці, так і па ахопу праблемы, тэрыторыі і працягласці існавання.
Супольнасць агульнага лёсу - гэта супольнасць, мэта якой часта ілюзорная ці вельмі складана дасягальная, але у той жа час прывабная і прыцягальная для яе ўдзельнікаў.
Супольнасць побыту - гэта супольнасць, якая пражывае на адной тэрыторыі, і кожны ўдзельнік якой з'яўляецца носьбітам і мультыплікатарам агульнай культуры пражывання.
Н. каманда - гэта калектыў з якра выражанай мэтай (міссіяй) і моцнымі ўнутранагрупавымі сувязямі.
Гурток - гэта н. група, удзельнікі якой сумесная выкарыстоўваюць свабодны час для задавальнення агульных групавых патрэбаў.
Флэш супольнасць - гэта супольнасць агульнага лёсу з невялікім часам існавання, як правіла да году.
Паток - гэта супольнасць, якая прадастаўляе інфрастркутуру іншым суполкам і праз гэту інфраструктуру праходзіць вялікая колькасць іншых суполак.
Ідэнтычнасць групавая - гэта набор характарыстыкаў удзельніка супольнасці (інсайдэра) характэрныя таксама іншым яе прадстаўнікам, і які адрознвае гэтага індывіда ад іншых індывідаў (аўтсайдэраў).
Ядро супольнасці - гэта калектыў ці каманда найбольш уцягнутых у справы супольнасці людзей і вызначаючых асноўныя трэнды (формы дзейнасці, прыярытэт мэтаў, сімволіку) супольнасці праз разуменне прыцыпаў кіравання рэсурсамі і самакіравання, культуры ў нефармальных групах.
Самакіраванне - гэта набор практык, які дазваляе прымаць рашэнні ў супольнасці і рухацца да пастаўленай мэты (ідэі, вырашэння праблемы).
Прыняцце рашэння - гэта выбар супольнасцю адной з альтэрнатыў (паводзінаў) для дасягнення калектыўнай мэты.
Канфлікт у супольнасці - гэта бачная ці нябачная неадпаведнасць чаканняў/мэтаў/каштоўнасцяў/тэмпераментаў асобных удзельнікаў ці частак супольнасці агульна прынятым ці іншым часткам супольнасці, якая выражаецца праз стваральную або таксічную дзейнасць.
Удзельнікі супольнасці - гэта індывіды, якія самавызначыліся, з'яўляюцца носьбітамі мэты, каштоўнасцяў, культуры, а таксама прымаюць рэгулярны ўдзел у дзейнасці супольнасці (пражываюць яе сумесна).
Прыхільнікі супольнасці (кола сяброў) - гэта людзі, якія падзяляюць мэты, каштоўнасці, формы дзейнасці супольнасці, але не самавызначаліся як удзельнікі, і бяруць удзел абмежаваным рэсурсам (напрыклад, фінансуюць, ці папулярызуюць праз нефармальныя каналы).
Формы дзейнасці (транслятары) - гэта асноўная актыўнасць супольнасці, па якой яе адрозніваюць ад іншых (напрыклад, гільдыі купцоў у сярэднявеччы = гандаль і яго арганізацыя для удзельнікаў, ці фестываль Юнікон для ралевікоў, ці сістэма Лінукс для супольнасці свабодных праграмаў).
Самавызначэнне індывіда - гэта ўнутраны псіхалагічны працэс, які характаразуецца самапрызначэннем сваёй ролі і месца ў калектыве (камандзе) супольнасці, у выніку гэтага працэса індывід сам вызначае сябе як удзельнік гэтай супольнасць і становіцца яе арганічнай часткай.
Самавызначэнне групы - гэта групавы працэс, у якім ядро супольнасці і удзельнікі вызначаюць сваё месца (мэту, місію) ў грамадстве і актыўна імкнуцца да яе дасягнення праз найбольш эфектыўны транслятар і пабудовы межаў (першаснай дэінтэграцыі).
Мяжа супольнасці - гэта тэрытарыяльны або сімвалічны (мэтавы) рубеж, дзе заканваецца сфера дзейнасці адной супольнасці і пачынаецца іншай. Выражаецца праз сімвалы, культуру, каштоўнасці.
Культура - гэта набор штодзённых практык/шаблонаў натуральных для яе удзельнікаў і рэплекуемых на новых. Каштоўнасць (прынцып) - гэта катэгорыя адказваючая на пытанне "як" будзе дзейнічаць супольнасць у дасягненні мэты.
Мэта (праблема) - гэта вымяральная (невымяральная), дасягальная (ці ілюзорная) катэгорыя, якая калектыўна сфармулявана, прываблівае (утрымлівае) ўдзельнікаў і прыхільнікаў у супольнасці. Рамкі мэты - гэта межы, дзе мэта завяршаецца і пачынаецца іншая. М. адказвае на пытанне "што" будзе агульным і паспяховым у выніку дзейнасці супольнасці.
Пілатаванне (стартапы) - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці.
Мультыплікаванне (выдзяленне) - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці праз выдзяленне падобнай да зыходнай унутранай структуры супольнасці, якія падзяляюць адну і тую ж або падобныя мэты, каштоўнасці, культуру, але дзейнічаюць аўтаномна.
Сацыятэхнік (навігатар) - гэта ўдзельнік (ядра) супольнасці, асноўная роля якога прымяненне ведаў пра супольнасці для больш арганічнага і накіраванага яе развіцця.
Сацыятэхніка - (1) набор ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця. (2) працэс удзелу ў супольнасці праз усвядомленае прымяненне ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця.
Наратыў (жыццяпіс) - гэта здольнасць удзельнікаў супольнасці рэфлексаваць сваю дзейнасць і фіксаваць на матэрыяльных носьбітах (выявы, тэкст, манументы, ландшафт).
Праект - гэта сукупнасць дзеянняў удзельнікаў супольнасці, якія накіраваны на змену стану рэчаў, з даклана вызначанай мэтай і індыкатарамі яе дасягнення. Характаразуецца дыскрэтнасцю.
Працэс - гэта сукупнасць арганізаваных удзельнікамі практык, якія неабходны для падтрымання жыцця супольнасці. Характаразуецца пастаянствам, інтэгральнасцю.
Інфраструктура - гэта набор працэсаў (людзей, рэсурсаў, практык), які забяспечвае пастаяннае функцыянаванне супольнасці на мінімальна неабодным узроўні.
Фазы супольнасці - гэта этапы жыцця супольнасці: як узнікненне, развіццё (пад'ём, рост), пераходны ўзрост, зрэласць, стрэс(надлом), старэнне(інерцыя), знікненне, мемарыяльны этап.
Слоўнік - гэта інструмент супольнасці для накоплівання словаў, выразаў, мемаў для больш зручнай і хуткай камунікацыі ўдзельнікаў, а таксама перадачы каштоўнасцяў і культурных шаблонаў наступным пакаленням.
Роля - названы набор функцыяў удзельніка супольнасці.
Структура супольнасці - гэта пабудова сувязяў у супольнасці для выканання крокаў дасягняння мэты (або рэалізацыі культуры).
Імператыў (дамінанта) - гэта устойлівыя маральныя канструкцыі, якія асобна ўзнікаюць у большасці ўдзельнікаў супольнасці і фарміруюць паводзіны, чаканні, унутраную структуру і метады дзейнасці супольнасці. Гэта як групавая так індывідуальная характарыстыка.