Практычная сацыятэхніка. Слоўнік — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
 
Строка 51: Строка 51:
 
'''Каштоўнасць''' (прынцып) - гэта катэгорыя адказваючая на пытанне "як" будзе дзейнічаць супольнасць у дасягненні мэты.
 
'''Каштоўнасць''' (прынцып) - гэта катэгорыя адказваючая на пытанне "як" будзе дзейнічаць супольнасць у дасягненні мэты.
  
'''Мэта (праблема)''' - гэта вымяральная (невымяральная), дасягальная (ці ілюзорная) катэгорыя, якая калектыўна сфармулявана, прываблівае (утрымлівае) ўдзельнікаў і прыхільнікаў у супольнасці. Рамкі мэты - гэта межы, дзе мэта завяршаецца і пачынаецца іншая. М. адказвае на пытанне "што" будзе агульным і паспяховым у выніку дзейнасці супольнасці.
+
'''Ідэал (мэта, праблема, місія, )''' - гэта вымяральная (невымяральная), дасягальная, выканальная (ці ілюзорная) катэгорыя, якая калектыўна сфармулявана, прываблівае (ўтрымлівае) ўдзельнікаў у супольнасці, а прыхільнікаў увагу і свае рэсурсы. Рамкі ідэала - гэта межы, дзе ідэал (мэта) завяршаецца і пачынаецца іншы. І. адказвае на пытанне "што" будзе агульным і паспяховым у выніку дзейнасці супольнасці.
  
 
'''Пілатаванне''' - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці, праз выдзяленне новых малых (пад)калектываў унутры сябе з новымі формамі дзейнасці.  
 
'''Пілатаванне''' - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці, праз выдзяленне новых малых (пад)калектываў унутры сябе з новымі формамі дзейнасці.  

Текущая версия на 20:54, 9 ноября 2024

Супольнасць - гэта непаўторная, аб'яднаная агульным лёсам або побытам група людзей, якая аўтаномна дзейнічае.

Грамадскі рух - гэта ўзаемадзянне часткі грамадства для дасягнення як правіла даволі канкрэтных, рэалістычных і дасягальных мэтаў праз сумесныя дзеянні, накіраваныя на змены (палітычнага) асяродку для ўсяго грамадства.

Арганізатар (роля) - гэта роля ядра супольнасці, якая лепш за іншых умее фармуляваць задачы і садзейнічаць іх паспяховаму выкананню.

Камунікатар - гэта роля ядра, якая лепш за ўсіх перадае інфармацыю пра дзейнасць супольнасці звонку і ўнутры, адказвае за звязнасць удзельнікаў.

Ідэолаг - гэта роля ядра, якая канцэптуалізуе і тлумачыць для супольнасці, прыхільнікаў і аўтсайдэраў глабальныя (доўга тэрміновыя) дзеянні супольнасці. Адказвае на пытанне "навошта".

Нефармальная група (мікра ўзровень супольнасці, малая група) - гэта супольнасць колькасцю ад двух, але не больш 15-25 удзельнікаў у ядры. Н. калектыў, суполка, група - гэта група людзей з выражаным разуменнем таго, для чаго яны сабраліся і наладжанай кааперацыяй для дасягнення пастаўленай мэты.

Мікра, меза, макра, мета - узроўні - гэта розныя ўзроўні супольнасцяў, якія адрозніваюцца як па колькасці, так і па ахопу праблемы, тэрыторыі і працягласці існавання.

Супольнасць агульнага лёсу - гэта супольнасць, мэта якой часта ілюзорная ці вельмі складана дасягальная, але у той жа час прывабная і прыцягальная для яе ўдзельнікаў.

Супольнасць побыту - гэта супольнасць, якая пражывае на адной тэрыторыі, і кожны ўдзельнік якой з'яўляецца носьбітам і мультыплікатарам агульнай культуры пражывання.

Н. каманда - гэта калектыў з якра выражанай мэтай (міссіяй) і моцнымі ўнутранагрупавымі сувязямі.

Гурток - гэта н.група, удзельнікі якой сумесная выкарыстоўваюць свабодны час для задавальнення агульных групавых патрэбаў.

Флэш супольнасць - гэта супольнасць агульнага лёсу з невялікім часам існавання, як правіла да году.

Паток - гэта супольнасць, якая прадастаўляе інфраструктуру іншым суполкам і праз гэту інфраструктуру праходзіць вялікая колькасць іншых суполак.

Ідэнтычнасць групавая - гэта набор характарыстыкаў удзельніка супольнасці (інсайдэра) характэрныя таксама іншым яе прадстаўнікам, і які адрознвае гэтага індывіда ад іншых індывідаў (аўтсайдэраў).

Ядро супольнасці - гэта калектыў ці каманда найбольш уцягнутых у справы супольнасці людзей і вызначаючых асноўныя трэнды (формы дзейнасці, прыярытэт мэтаў, сімволіку) супольнасці праз разуменне прыцыпаў кіравання рэсурсамі і самакіравання, культуры ў нефармальных групах.

Самакіраванне (аўтаномія) - гэта набор практык, які дазваляе прымаць рашэнні самімі ўдзельнікамі супольнасці і рухацца да пастаўленай мэты (ідэі, вырашэння праблемы).

Прыняцце рашэння - гэта выбар супольнасцю адной з альтэрнатыў (паводзінаў) для дасягнення калектыўнай мэты.

Канфлікт у супольнасці - гэта бачная ці нябачная неадпаведнасць чаканняў/мэтаў/каштоўнасцяў/тэмпераментаў асобных удзельнікаў ці частак супольнасці агульна прынятым ці іншым часткам супольнасці, якая выражаецца праз стваральную або таксічную дзейнасць.

Удзельнікі супольнасці - гэта індывіды, якія самавызначыліся, з'яўляюцца носьбітамі мэты, каштоўнасцяў, культуры, а таксама прымаюць рэгулярны ўдзел у дзейнасці супольнасці (пражываюць яе сумесна).

Прыхільнікі супольнасці (кола сяброў) - гэта людзі, якія падзяляюць мэты, каштоўнасці, формы дзейнасці супольнасці, але не самавызначаліся як удзельнікі, і бяруць удзел абмежаваным рэсурсам (напрыклад, фінансуюць, ці папулярызуюць праз нефармальныя каналы).

Формы дзейнасці (транслятары) - гэта асноўная актыўнасць супольнасці, па якой яе адрозніваюць ад іншых (напрыклад, гільдыі купцоў у сярэднявеччы = гандаль і яго арганізацыя для удзельнікаў, ці фестываль Юнікон для ралевікоў, ці сістэма Лінукс для супольнасці свабодных праграмаў).

Самавызначэнне індывіда - гэта ўнутраны псіхалагічны працэс, які характаразуецца самапрызначэннем сваёй ролі і месца ў калектыве (камандзе) супольнасці, у выніку гэтага працэса індывід сам вызначае сябе як удзельнік гэтай супольнасць і становіцца яе арганічнай часткай.

Самавызначэнне групы - гэта групавы працэс, у якім ядро супольнасці і удзельнікі вызначаюць сваё месца (мэту, місію) ў грамадстве і актыўна імкнуцца да яе дасягнення праз найбольш эфектыўны транслятар і пабудовы межаў (першаснай дэінтэграцыі).

Мяжа супольнасці - гэта тэрытарыяльны або сімвалічны (мэтавы) рубеж, дзе заканваецца сфера дзейнасці адной супольнасці і пачынаецца іншай. Выражаецца праз сімвалы, культуру, каштоўнасці.

Культура - гэта набор штодзённых практык/шаблонаў натуральных для яе удзельнікаў і рэплекуемых на новых. Каштоўнасць (прынцып) - гэта катэгорыя адказваючая на пытанне "як" будзе дзейнічаць супольнасць у дасягненні мэты.

Ідэал (мэта, праблема, місія, ) - гэта вымяральная (невымяральная), дасягальная, выканальная (ці ілюзорная) катэгорыя, якая калектыўна сфармулявана, прываблівае (ўтрымлівае) ўдзельнікаў у супольнасці, а прыхільнікаў увагу і свае рэсурсы. Рамкі ідэала - гэта межы, дзе ідэал (мэта) завяршаецца і пачынаецца іншы. І. адказвае на пытанне "што" будзе агульным і паспяховым у выніку дзейнасці супольнасці.

Пілатаванне - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці ў пошуку новых формаў дзейнасці супольнасці, праз выдзяленне новых малых (пад)калектываў унутры сябе з новымі формамі дзейнасці.

Мультыплікаванне (выдзяленне) - гэта працэс усвядомленнага працягнення жыцця супольнасці праз выдзяленне падобнай да зыходнай унутранай структуры супольнасці, якія падзяляюць адну і тую ж або падобныя мэты, каштоўнасці, культуру, але дзейнічаюць аўтаномна.

Сацыятэхнік (навігатар) - гэта ўдзельнік супольнасці, асноўная роля якога прымяненне ведаў пра супольнасці для больш арганічнага і накіраванага яе развіцця.

Сацыятэхніка - (1) набор ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця. (2) працэс удзелу ў супольнасці праз усвядомленае прымяненне ведаў і практык пра супольнасці на ўсіх яе этапах развіцця.

Наратыў (жыццяпіс) - гэта здольнасць удзельнікаў супольнасці рэфлексаваць сваю дзейнасць і фіксаваць на матэрыяльных носьбітах (выявы, тэкст, манументы, ландшафт) храналагічна ці сітуатыўна.

Праект - гэта сукупнасць дзеянняў удзельнікаў супольнасці, якія накіраваны на змену стану рэчаў, з дакладна вызначанай мэтай і індыкатарамі яе дасягнення. Характаразуецца дыскрэтнасцю.

Працэс - гэта сукупнасць арганізаваных удзельнікамі практык, якія неабходны для падтрымання жыцця супольнасці. Характаразуецца пастаянствам, інтэгральнасцю.

Інфраструктура - гэта набор працэсаў (людзей, рэсурсаў, практык), які забяспечвае пастаяннае функцыянаванне супольнасці на мінімальна неабходным узроўні.

Фазы супольнасці - гэта этапы жыцця супольнасці: як узнікненне, развіццё (пад'ём, рост), пераходны ўзрост, зрэласць, стрэс(надлом), старэнне(інерцыя), знікненне, мемарыяльны этап.

Слоўнік - гэта інструмент супольнасці для накоплівання словаў, выразаў, мемаў для больш зручнай і хуткай камунікацыі ўдзельнікаў, а таксама перадачы каштоўнасцяў і культурных шаблонаў наступным пакаленням.

Роля - названы набор функцыяў удзельніка супольнасці, які можа выдзяляцца

Структура супольнасці - гэта пабудова сувязяў у супольнасці для выканання крокаў дасягання мэты (або рэалізацыі культуры). Структура можа быць рэалізавана па розных прыкметах.

Імператыў (дамінанта) - гэта ўстойлівыя маральныя канструкцыі, якія асобна ўзнікаюць у большасці ўдзельнікаў супольнасці і фарміруюць паводзіны, чаканні, унутраную структуру і метады дзейнасці супольнасці ў пэўных часовых перыядах. Гэта як групавая так індывідуальная характарыстыка.

Слабая сувязь - гэта аднакіраваная сувязь, якая ўзнікае ў супольнасці з аднаго боку паміж яе ўдзельнікамі, ядром, а з другога боку яе прыхільнікамі на базе агульнай мэты (місіі) і характаразуецца ўстойлівай, але слабой інтэнтсіўнасцю.

Моцная сувязь - гэта сувязь, якая ўзнікае ўнутры ядра і сярод удзельнікаў супольнасці на базе еднасці каштоўнасцяў (шаблонаў паводзінаў) і характаразуецца ўстойлівай, а таксама моцнай інтэнсіўнасцю.

Звязнасць супольнасці - гэта набор розных відаў сувязяў (накіраванасці і інтэнсіўнасці), якія дазваляюць супольнасці дасягаць сваёй мэты (выконваць місію). Звязнасць з'яўляецца важным элементам пры перадачы і захаванні стваральнай (разбуральнай) энергіі супольнасці.

Першы парадак (генерацыя) супольнасці - гэта суполка, ядро і большасць удзельнікаў якой утвараюць цэласны калектыўны суб'ект і, як правіла дзейнічаюць, тым жа складам людзей напрацягу 3-3,5 год.

Другі парадак супольнасці - гэта суполка, ядро, якой змагло выдзеліць новыя ядра ці аб'яднаць падобныя суполкі вакол сябе, і такім чынам стварыць больш устойлівую групу з працягласцю жыцця больш за 3,5 гады і больш за адно ядро.