Прывітанне, Навічок!
Ты трапіў у Фаланстэр. На гэтай староны ты даведаешся, як і з дапамогай якіх інструментаў:
- размяркоўваецца задачы,
- накопліваюцца веды і вопыт,
- прымаюцца рашэнні.
Уцягненне ў дзейнасць арганізацыі адбываецца паступова і табе вырашаць, на якім узроўні быць.
Чым вышэй узровень - тым лепш ты разумееш прынцыпы працы Фаланстэра і дадаеш у яго новае.
У той жа час узроўні не статычны, як "пагоны", а сітуацыйны. Ты знаходзішся на нейкім узроўні пакуль ты суадносны з актыўнасцю ўзроўня.
Як у расповядзе пра "Алісу ў Зазеркальі" : Каб заставацца на месцы - трэба бегчы, каб зрушыць далей - трэба бегчы у два разы хутчэй.
Содержание
Узровень 1: оващч
Ты даведваешся пра падзеі і імпрэзы праз сацыяльныя сеткі і знаемых, атрымоўваеш спасылкі праз рассылкі.
Магчыма, у цябе ёсць нейкае ўяўленне, што адбываецца у гэтай арганізацыі на літару "Ф", але неяк усё мутна і не зразумела..
Ты знаходзішся на гэтым узроўні, калі * ты вывучыў назву арганізацыі "Фа-лан-стэр" (сайт falanster.by) і ведаеш некалькі спраў, якія мы робім.
Калі ты жадаеш крочыць далей, трэба:
- пазнаёміцца з удзельнікамі Фаланстэра ў рэале (схадзіць на імпрэзы ці штомесяцовыя сустрэчы)
- задаць пытанні, выказаць прапановы (калі ёсць)
Узровень 2: турыст
Цяпер ты пачынаеш цікавіцца арганізацыяй больш, даследваць яе.
- Даследванне сайта і вікі Фаланстэра.
- Прагляд бягучых справаў
Ты знаходзішся на гэтым ўзроўні, калі * ты сочыш за навінамі Фаланстэра, * ты зрабіў адну ці больш валанцёрскую справу.
Каб крочыць далей, неабходна:
- зарэгістравацца ў гэтай вікі
- зрабіць карысную справу для аднаго з бягучых праектаў (або зрабіць данэйт).
Узровень 3: ламер
На гэтым узроўні не толькі ты даследуеш арганізацыю, але і яна пачынае даследваць цябе.
Ты пачынаеш ператварацца ў суб'екта. І ўжываеш сваю крэаціўнасць і сілу ў развіцці Фаланстэра.
Ты ведаеш, што:
1) Раз на месяц каманда сустракаецца і сінхранізуе дзейнасць па напрамках (кожны другі аўторак месяца).
2) Асноўны паток задач знаходзіцца ў трэлла.
- Для асноўных напрамкаў дзейнасці ствараюцца адмысловыя сцены.
- Задачы дзеляцца на стаўбцы.
- Да кожнай задачы можна далучыцца, пісаць ў ёй.
3) Веды і вопыт захоўваюцца ў вікі Фаланстэра. Тут можна знайсці
- Пратаколы штомесяцовых сустрэч
- Накоплены вопыт клубаў і праектаў.
- Тэхнічная падтрымка
- Інфраструктура ў Сеціве...
4) Абмеркаванне важных агульных арганізацыйных пытанняў адбываецца ў Люміа
Ты знаходзішсяна гэтым узроўні, калі ты * перыядычна валанцёрыш, і дапамагаеш арганізацыі развівацца (часам, сродкамі, інфармацыяй, данэйтамі... і г.д.) * рэгіструешся ў трелла і пішаш там па валанцёрскіх задачах, * ведаеш навошта нам патрэбна трэлла, вікі і люміа.
Каб крочыць далей, неабходна:
- даследваць адкрытыя сцены па праектах, якія цябе цікавяць, каб разумець, што адбываецца ў іх
- узяць на сабе адказнасць за накірунак валанцёрскай актыўнасці (напрыклад, стаць піаршчыкам Фаланстэра, ці дызайнерам, ці адказным за бюракратыю, ці пачаць ладзіць клуб або праект)
- быць зарэгістраваным Люміа (на гэтым этапе ты ўжо ёсць у трэлла і вікі)
Узровень 4: ыліта
Дайшоўшы да гэтага ўзроўня - ты ўжо ўдзельнічаеш у стварэнні Фаланстэра!
На гэтым узроўні цябе захоплівае вір актыўнасці...
- камунікуеш з камандай, адчуваеш сабе часткай каманды
- бярэш адказнасць за нейкі напрамак дзейнасці (ладзіш свой праект або клуб, ці абіраеш сабе ролю: сісадмін, дызайнер, бюракрат, піаршчык, заўхоз і г.д.)
- наведваеш сустрэчы Фаланстэра
- не толькі каментуеш свае задачы ў трэлла, але і перасоўваеш іх, у залежнасці ад статуса, дадаеш іншых удзельнікаў і сумаўляешся з імі...
- удасканальваеш вікі, рэдагуеш сайт
- каментуеш і прымаеш удзел у абмеркаваннях пытанняў у Люміа і мэйл-рассылках
Каб трымацца на гэтым узроўні, неабходна:
- Стаць чальцом Фаланстэра (гэта можна зрабіць, пачынаючы са ўзроўня "Турыст")
- Правесці нейкую ініцыятыву (клуб або праект), ці быць актыўным у нейкай ролі. Пасля прааналізаваць плюсы, мінусы і падводныя камяні своёй справы і зрабіць справаздачу ў любой форме. Усё гэта ладзіць, абапіраючыся на прынцыпы працы ў камандзе, камунікацыю з фалангістамі і актыўным удзелам у тулсах каманднай супрацы.
Гэта той узровень, на якім мы бачым актыўных, сапраўды актыўных, людзей ў Фаланстэры, якія вырашаюць напрамкі і будучае нашага грамадства!
Узровень 5: хацкер
Нельга статычна перайсці з "ыліты" да "хацкера".
"Хацкер" Фаланстэра - гэта чалавек, які стварае Фаланстэр кожны дзень.
І бярэ на сабе больш за адзін напрамак дзейнасці, і выкарыстоўвае інфрастуктуру і камунікацыі супольнасці па-максімуму.
Бярэ адказнасць "Думаць і ствараць Фаланстэр" як інструмент змянення грамадства.
Магчыма, у некаторы прамежак жыцця злівае свае эга з альтэр-эга арганізацыі :)
На гэтым узроўні ты:
- Разуемеш мэту і логіку працы арганізацыі.
- Падтрымліваеш актыўную дзейнасць арганізацыі і ўцягваеш новых людзей.
- Ствараеш новыя напрамкі дзейнасці і ўкараняеш новыя тэхналогіі.