Creative Commons. Мануал (беларуская версія)
План мануала (для сайта)
Содержание
- 1 Што і для чаго
- 2 1. Як пазначыць свой кантэнт
- 3 2. Як пазначыць чужы кантэнт
- 4 3. Змешаны кантэнт (калажы, рэміксы...)
- 5 4. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.
- 6 Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт [ШАБЛОН ПОЛІСІ].
- 7 Спосабы атрыбуцыі ў залежнасці ад структуры старонкі
- 8 5. Дадатковыя пытанні
Што і для чаго
Пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы аб’ядноўвае адно - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот узнікае шмат: ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа і ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?
Наш адказ – разумова ёсць! Мы прапаноўваем Вам ліцензіі Creative Commons, што прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцензіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
1. Як пазначыць свой кантэнт
Як выбраць ліцэнзію
Creative Commons (CC) - гэта ліцэнзіі, з дапамогай якіх аўтар дае магчымасць выкарыстоўваць свой твор каму-заўгодна - але на сваіх умовах. СС выкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі аўтар жадае перадаць людзям правы распаўсюджваць, выкарыстоўваць, ствараць новыя творы на базе існага. СС маюць чатыры асноўныя ўмовы, на базе якіх фармулююцца шэсць ліцэнзій.
- Атрыбуцыя
Такая ўмова дазваляе іншым людзям капіраваць, распаўсюджваць, адлюстроўваць, выконваць Ваш твор і вытворныя творы, заснаваныя на ім - але толькі калі яны пазначаюць ваша аўтарства.
- На тых самых умовах
Гэтая ўмова дазваляе іншым людзям распаўсюджваць вытворныя творы толькі па ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі, пазначанай на Вашым творы.
- Некамерцыйнае выкарыстанне
Дадзеная ўмова дазваляе іншым капіраваць, распаўсюджваць, адлюстроўваць і выконваць свой твор і вытворныя творы, заснаваныя на ім, - але толькі ў некамерцыйных мэтах.
- Без вытворных твораў
Умова, якая дазваляе капіраваць, распаўсюджваць, адлюстроўваць і выконваць толькі нязмененныя копіі Вашых твораў без вытворных, выкананых на яго аснове.
Шэсць СС ліцэнзій
- Пазначэнне аўтарства (CC BY)
Такая ліцэнзія дазваляе іншым людзям распаўсюджваць, рэміксаваць, наладжваць і ствараць творы залежныя ад Вашага твору (нават для камерцыйных патрэб), але пры гэтым яны павінны прызнаваць Вас аўтарам арыгінальнага твору і зрабіць адпаведнае пазначэнне. Ліцензія лічыцца найболей ласкавай з усіх прапанаваных. Яна рэкамендавана для максімальнага распаўсюду і выкарыстання ліцэнзуемага матэрыялу.
- Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах (CC BY-SA)
Гэтая ліцэнзія дазваляе іншым людзям рэміксаваць, адаптаваць і ствараць вытворныя творы (нават у камерцыйных мэтах) пры ўмове, што яны пазначаюць Ваша аўтарства і ліцэнзуюць свае новыя творы пад тымі ж ўмовамі. У нейкім сэнсе гэты від ліцензіі падобны да ліцензій капілефт – свабоднымі і адкрытымі ліцензіямі на праграмнае забяспечанне. Усе новыя творы, заснаваныя на Вашым, будуць несці тую ж ліцэнзію, таму любыя вытворныя творы таксама будуць дазваляць камерцыйнае выкарыстанне.
- Пазначэнне аўтарства - Без залежных твораў (CC BY-ND)
Такую ліцэнзію варта ўжываць пры пераразмеркаванні, камерцыйным і некамерцыйным выкарыстанні, з умовай таго, што твор застаецца без зменаў і ўвогуле належыць Вам.
- Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне (CC BY-NC)
Гэтая ліцэнзія будзе Вашым дазволам для іншых рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе Вашага, але ў некамерцыйных мэтах. Хаця ў такіх новых творах таксама павінна прызнавацца Вашае аўтарства і такія творы мусяць быць некамерцыйнымі, але яны неабавязкова павінны заліцэнзаваць залежныя творы на тых самых умовах.
- Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - На тых самых умовах (CC BY-NC-SA)
Ліцэнзія дазваляе іншым рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе Вашага ў некамерцыйных мэтах, пры гэтым павінна выконвацца умова аб тым, што яны прызнаюць Вас уладальнікам і ліцэнзуюць свае новыя творы на гэтых самых умовах.
- Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - Без залежных твораў (CC BY-NC-ND)
Падобная ліцэнзія лічыцца найбольш абмяжоўваючай з усіх шасці галоўных ліцэнзій, яна толькі дазваляе іншым спампоўваць Вашыя творы і дзяліцца імі з іншымі, пры ўмове таго, што яны прызнаюць ваша аўтарства. Змяняць творы або выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах ліцензія не дазваляе.
Як пазначыць аўтарства
Вы праглядзелі ліцэнзіі, выбралі тую, што падыходзіць менавіта Вам і жадаеце яе выкарыстаць. Як гэта правільна зрабіць? Некалькі простых крокаў дапамогуць Вам.
- Выберыце ліцэнзію СС з дапамогай Інструменту для выбару ліцэнзій https://creativecommons.org/choose/?lang=uk. Адкажыце на некалькі простых пытанняў – і атрымаеце ліцэнзію і адпаведны HTML код.
- Капіруйце і устаўляйце HTML код на Вашу вэбстаронку ці вэбсайт (калі ў вас ёсць жаданне пазначыць усе матэрыялы Вашага сайту пад адной ліцэнзіей, то варта будзе уставіць HTML код у шаблон Вашага сайту).
- Рэдактуйце тэкст апісання ліцэнзіі (калі маеце ў гэтым патрэбу). Вы можаце выкарыстоўваць ліцэнзію як для ўсяго сайта, так і для канкрэтных матэрыялаў – гэта можна пазначыць рознымі спосабамі.
Прыклады: https://wiki.creativecommons.org/wiki/Marking_your_work_with_a_CC_license
Заувага: Мы не рэкамендуем пазначаць ватэрмаркі (watermark) ці візуальныя маркеры пряма на малюнку, паколькі гэта можа сказіць малюнак і перашкодзіць яго паўторнаму выкарыстанню. Лепей падпішіце малюнак, зазначыўшы на ім неабходную інфармацыю.
2. Як пазначыць чужы кантэнт
Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт
Па змоўчанні, чужы кантэнт ахоўваецца аўтарскім правам, і каб яго выкарыстоўваць вам трэба атрымаць дазвол ад аўтара і выканаць умовы гэтага дазволу.
(У тым выпадку, калі твор не з'яўляецца грамадскім набыткам).
Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй
Форма ліцэнзій СС адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з 6 ліцэнзей выкарыстана і выканаць яе ўмовы.
Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад: Vivian and the Giant Fish by Alan Bruce, available under a Creative Commons Attribution Licence 2.0 at http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975
Як пазначыць аўтара?
Каб пазначыць аўтара - неабходна знайці, хто аўтар кантэнту, які вы бярэце.
- Калі не відавочна, хто аўтар твору, паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
- Калі аўтараў некалькі - вам трэба будзе пазначыць іх усіх.
Як пазначыць крыніцу?
Крыніца ў дадзеным выпадку - сайт ці рэсурс, з якога вы набылі той ці іншы твор.
Калі крыніца:
- гэта сайт - пакіньце спасылку на яго (url).
- кніга, ці часопіс - пакіньце назву крыніцы, аўтараў, год выдання.
Пазначэнне крыніцы дазваляе іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.
Як пазначыць ліцэнзію?
Праверце пажаданні аўтара наконт таго, як ён хоча быць пазначаны (паглядзіце ліцэнзію СС, якую абраў аўтар).
(Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці у футэры сайта, ці на адмысловай староны з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце).
Напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі аўнаёміцца з яе ўмовамі.
Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons:)
3. Змешаны кантэнт (калажы, рэміксы...)
Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:
- вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора),
- складанны твор (зборнікі і іншыя падобныя творы, ў якіх выкарыстаны пэўным чынам падобраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў),
- твор, зроблены некалькімі суаўтарамі.
Пазначэнне вытворнага твора
Калі Вы выкарыстоўваеце арыгінальны твор (тэкст, фатаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, частку тэксту, паслядоўнасць частак) - Вы ствараеце вытворны твор. У такіх выпадках Вам заўсёды трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору, якой Вы выкарысталі. Прасцей за ўсё зрабіць гэты такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам... далей трэба дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (як зрабіць спасылку - глядзі вышэй).
Калі Вы выкарысталі некалькі твораў розных Аўтараў, Вы можаце напісаць: "Гэты твор ўключае мытэрыял з наступных твораў:..." далей дадаць спасылкі на ўсе творы і ўсіх аўтараў.
Калі Вы выкарыстоўваеце вытворны твор, аўтары якога не пазначаны, трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання, і пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. (Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць атрыбуцыю - назву рэдакцыі).
Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі
Калі Вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, Вам абавязкова трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор і на усіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара Вы выкарысталі.
4. Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.
Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт [ШАБЛОН ПОЛІСІ].
Простая форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)
- Вызначыць тып ліцэнзіі СС.
- Дадатковыя ўмовы (адным сказам).
- Размясціць у футэры сайта
Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."
- <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або мянушка.
- <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
- <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фатаграфій, тэкстаў, відаў.
Складаная форма(для блогераў/сайтаў-рэдакцый - узгадніць палітыку ліцэнзавання на сайце )
- Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце.
- Дадайце спасылку ў ніжный часцы сайта і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
- Скапіруце тэкст ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свае.
- Таксама заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы. Знізу або зверху старонкі.
Прыклад палітыкі
Дадзеная палітыка выкарыстоўваецца на сайце <Аўтар>, калі не пазначана іншае. Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія свораны <Аўтар> <Сайта>. Што можна рабіць з кантэнтам? Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, наладжваць і ствараць вытворворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэткіх жа умоваў удачыненні да сваіх новых твораў, падубаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць несці тыя ж умовы. Больш падрабязны тэкст ліцэнзіі Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International Што нельга рабіць з кантэнтам? Аўтар кантэнта забаранае выкарыстоўваць любыя тэхнічныя стродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта. Варта адзначыць, што кантэнт пазычаны з трэціх рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і асобна агаворваецца. Што яшчэ патрабуе <Aўтар>? У дадатак да вышэй апісанных правілаў, аўтар сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фатаграфій ставіць сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць пепасрэдна пад фота.
ПРАБЛЕМЫ
Фармуліроўкі дадатковых умоў
Дадатковыя ўмовы прапісвайце ў палітыцы сайта.
Палітыка сайту (асобнай старонкай) і "ліцэнзаваць толькі свае"
Калі вашы мовы становяцца болей за 1-2 сказы лепей выдзеліце для іх асобную старонку.
Ліцэнзаванне СС0 і выкарыстання
Калі вы складаецце базы дадзеных са звестак (фактаў) выкарыстоўвайце СС0
Спосабы атрыбуцыі ў залежнасці ад структуры старонкі
- размяшчэнне пад творам (схема, фота, відэа)
- размяшчэнне у канцыя матэрыяла (пад артыкулам)
- цытыванне у навуковым стылі (гэта як у курсавых або навуковых артыкулах, зноскі на канец, асабліва, калі праца з выкарыстаннем шматлікіх аўтараў)
- пазначэнне напачатку твора пад назвай (звычайна гэта хто напісаў тэкст, зрабіў фота, або відэа)
- пазначэнне стродкамі вэб-рэдакцыі (i, або воблакі джава скрыптоў - якія выконвыюць функцыю "паказаць больш")
- вадзяныя знакі - зручней за усё на фота... ???
- прапісанне у палітыцы сайта тут можна вызначыць палітыку як для усяго кантэнта так і для асобныз яго відаў)
- на асобнай тстаронцы
- унізе.падвале сайта
Пазначэнне галерэй
- пазначаць розных аўтараў напачатку або ў канцы
Пазначэнне афіш
- прапісаць у палітыцы сайта