Крок 3. Пазначаем чужы кантэнт.
Содержание
Як пазначыць чужы кантэнт
Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт
Па змоўчанні, чужы кантэнт ахоўваецца аўтарскім правам, і каб яго выкарыстоўваць трэба атрымаць дазвол ад аўтара і выканаць умовы гэтага дазволу. Кожны выпадак можа быць унікальным.
Калі твор не з'яўляецца грамадскім набыткам яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памёрлі 50 год назад.
Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй
Форма ліцэнзій СС адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з 6 ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы і выканаць яе ўмовы.
Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад: Vivian and the Giant Fish by Alan Bruce, available under a Creative Commons Attribution Licence 2.0 at http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975
Як пазначыць аўтара?
Каб пазначыць аўтара - неабходна знайці, хто аўтар кантэнту, які вы бярэце.
- Калі не відавочна, хто аўтар твору, паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
- Калі аўтараў некалькі - трэба будзе пазначыць іх усіх.
Як пазначыць крыніцу?
Крыніца ў дадзеным выпадку - сайт ці іншая крыніцы, з якіх вы ўзялі той ці іншы твор.
Калі крыніца:
- гэта сайт - пакіньце спасылку на яго (url).
- кніга, ці часопіс - пакіньце назву крыніцы, аўтараў, год выдання.
Пазначэнне крыніцы дазваляе іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.
Як пазначыць ліцэнзію?
Праверце пажаданні аўтара наконт таго, як ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай староны з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце.
Напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі аўнаёміцца з яе ўмовамі.
Глядзіце папярэднія дзве часткі дадзенага мануала (Як выбраць ліцэнзію, Як пазначыць свой кантэнт).
На сёння існуе мноства рэсурсаю, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асбаліва фота і адукацыйныя тэксты). Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons.
Спосабы пазначэння твораў ў залежнасці ад структуры старонкі
Гэты пункт больш тычыцца некаторых існуючых практык пазначэння твораў на сайтах. Такіх спосабаў можа быць шэраг, варта каб яны адпавядалі прынцыпам:
- Былі заўважныя і лёгка знаходжаныя для карыставача сайта.
- Было зразумела зто аўтар і на якіх умовах распаўсюджваецца твор.
- Максімальна проста можна было прачытаць поўны тэкст умоваў.
- размяшчэнне пад творам (схема, фота, відэа)
- размяшчэнне у канцыя матэрыяла (пад артыкулам)
- цытыванне у навуковым стылі (гэта як у курсавых або навуковых артыкулах, зноскі на канец, асабліва, калі праца з выкарыстаннем шматлікіх аўтараў)
- пазначэнне напачатку твора пад назвай (звычайна гэта хто напісаў тэкст, зрабіў фота, або відэа)
- пазначэнне стродкамі вэб-рэдакцыі (i, або воблакі джава скрыптоў - якія выконвыюць функцыю "паказаць больш")
- вадзяныя знакі - зручней за усё на фота... ???
- прапісанне у палітыцы сайта тут можна вызначыць палітыку як для усяго кантэнта так і для асобныз яго відаў)
- на асобнай тстаронцы
- унізе (падвале, футэры) сайта
Галерэі, якія маюць аднаго аўтара можна можна пазначаць пад назвай (блокам) галерэі або ў канцы.
Пазначэнне рэгулярнай інфармацыі, напрыклад, такой як афішы, варта прапісаць у палітыцы сайта.
Глядзець яшчэ прыклады пазначэння.