Крок 3. Пазначаем чужы кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як пазначыць чужы кантэнт

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага узнікае шмат: ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?

Наш адказ – разумова ёсць! Мы прапаноўваем Вам ліцензіі Creative Commons, што прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцензіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт

Трэба разумець - чужы кантэнт ахоўваецца аўтарскім правам, і, каб яго выкарыстоўваць, трэба атрымаць дазвол ад аўтара і выканаць умовы гэтага дазволу. Кожны выпадак можа быць унікальным.

Калі твор з'яўляецца грамадскім набыткам яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памёрлі 50 год назад.

Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй

Калі вас цікавіць чужы кантент, які ліцензуецца адной з ліцензій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцензіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцензіі.

Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад: Vivian and the Giant Fish by Alan Bruce, available under a Creative Commons Attribution Licence 2.0 
at http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975

Як пазначыць аўтара?

Каб пазначыць аўтара - неабходна вызначыць, хто з'яўляецца аўтарам кантэнту, які вы бярэце.

  • Калі не відавочна, хто з'яўляецца аўтарам твору - паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
  • Калі аўтараў некалькі - трэба будзе пазначыць іх усіх.

Як пазначыць крыніцу?

Крыніцай ў дадзеным выпадку будзе з'яўляцца сайт ці іншая крыніца, з якіх вы ўзялі той ці іншы твор.

Калі крыніца:

  • сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url).
  • кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання.

Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.

Як пазначыць ліцэнзію?

Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай староны з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце.

Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі.

Глядзіце папярэднія дзве часткі дадзенага мануала (Як выбраць ліцэнзію, Як пазначыць свой кантэнт).

На сённяшні час існуе мноства рэсурсаў, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты). Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons.