Вікірэкрутацыя
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 19:56, 30 января 2017; KarlKori (обсуждение | вклад) (KarlKori переименовал страницу Участник:KarlKori/Вікісустрэчы в Вікі Фаланстэра:Вікісустрэчы)
Содержание
[убрать]Назва
Вікірэкрутацыя, альбо Вікісустрэчы.
Мэты
- Павялічэнне колькасці актыўных удзельнікай беларускай вікіпедыі.
- У перспектыве - стварэнне афлайн-супольнасці беларускай вікіпедыі.
Задачы
- Актыўнае прыцягненне новых удзельнікаў праз старонкі ў сацыяльных сетках, СМІ, студэнцкія арганізацыі і г.д.
- Дапамога новым удзельнікам у спасціжэнні таямніц вікіпедыі.
- Сустрэчы і абмеркаванне бягучых вікіпадзей, праблем беларускай вікіпедыі і іншых пытанняў.
План рэалізацыі
Праз распаўсюд абвестак у інтэрнэце збіраецца зацікаўлены ў пашырэнні ведаў на беларускай мове кантынгент. У рэжыме анлайн гэтыя людзі атрымаюць усю неабходную для працы з вікіпедыяй інфармацыю (гл. Вікідапаможнік), а таксама змогуць аператыўна атрымаць адказ на любое пытанне. Наступны крок - пераход у рэжым афлайн. На базе Фаланстэра будуць адбывацца сустрэчы людзей, дзе будуць магчымасць дзяліцца новым вопытам і пастасавацца ў нефармальнай абстаноўцы адзін з адным.
Чым праект можа стаць для Фаланстэра?
Дадзены праект можна назваць адгалінаваннем праекта Фаланстэра Вікіфікацыя, альбо яго арганічным дапаўненнем.
Хто можа стаць удзельнікам?
- Апантаны сваёй навуковай дысцыплінай студэнт.
- Сур'ёзны навуковец, які пры стварэнні артыкулаў не будзе карыстацца крыніцамі з інтэрнэту, а проста возьме некалькі кніг з паліц уласнай бібліятэкі.
- Фатограф, які мае багаты архіў здымкаў усяго на свеце, але не ведае, дзе гэта можа спатрэбіцца.
- Сапраўдны грамар-нацы, па сумяшчальніцтву сын альбо дачка філфака. Для вас у беларускай вікіпедыі больш працы, чым вы думаеце!
- Праграміст з сіндромам любві да беларускай мовы. Ты нават не ведаеш, як ты патрэбны нашай супольнасці!
- Любы іншы чалавек, які хоча зрабіць унёсак у развіццё беларушчыны, але не ведае як.