Роля — Ключнік (Захавальнік)
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 13:23, 7 августа 2017; Rizoma (обсуждение | вклад)
Falanster Keeper (бел. захавальнік Фаланстэра) — шэду, цэрбер, палтэргейст, шаразве'р, праяўленне жыцця ці чалавек, які мае некаторыя асаблівыя абавязвкі і правы, якія датычацца захавання базы.
Стаўшы аднойчы захвальнікам Фаланстэра, гэта роля заўсёды замацоўваецца за істотай, а душа перадаецца Фаланстэру.
Абавязкі і права
Абавязкі:
- Сачыць, каб каляндар быў абноўлены. Нагадваць удзельнікам і арганізатарам пра каляндар;
- Праводзіць інвентарызацыю на базе не радзей чым раз на 3 месяцы;
- Расшарываць свой ключ актывістам, з дазволу праўлення Фаланстэра (Савета Трох);
- Назіраць за агульным станам памяшканняў і маёмасцю Фаланстэра, пінаць (ствараць білеты ў трэла) Савет Трох, калі нешта будзе не так;
- Інспектаваць наяўнасць расходнікаў (вада, пячэнкі, сурвэткі і іншыя радасці жыцця);
Права:
- Ствараць міфы і распавядаць з сур’ёзным тварам байкі пра Фаланстэр навічкам або гасцям.
- Мець ключ ад базы і яе памяшканняў, не губляць яго;
- Абазначаць дзень і час генеральнага прыбярання (Вялікі Суботнік);
- Прымушаць іншыя істоты прыбіраць за сабой (падмятаць, палысосіць, пыл, мыць кружкі).
- Дапамагаць прыбяраць памяшканне і тэхніку пасля сустрэч/мерапрыемстваў;
Абавязскі, якія шарыць з саветам Трох
а пры іх адсутнасці або іх просьбе бярэ на сябе.
- Праводзіць інструктаж па правілам карыстання памяшканнем, тэхніке бяспекі і пажарнай бяспекі для новых ініцыятыў і ўдзельнікаў, якія карыстаюцца памяшканнем;
- Назіраць за парадкам на базе (калі патрэбна падмятаць ці пыласосіць);