Профiль Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 13:57, 8 декабря 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Дасягненні)

Перейти к: навигация, поиск

Асноўная інфармацыя

F banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадзянскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б
Камунікацыйны адрас г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б
Тэлефон +375 29 860 23 12
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904

Місія

Мы каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых прынцыпаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзянам і афіцыйных інстытутаў.

Бачанне

З дапамогай асветніцкай, арганізацыйнай, і інфраструктурнай актыўнасці пераразмеркаваць ўладу: раскрыць сапраўдную сутнасць лічбавых тэхналогій і паказаць прыклады іх прамога практычнага прымянення грамадствам і грамадзянамі.

Вынікам нашай дзейнасці становіцца грамадства, актыўна ўключанае ў стварэнне законаў, ў развіццё і ў прыняццё рашэнняў.

Каштоўнасці

  • інаватыўнасць,
  • аўтаномнасць,
  • калектывізм,
  • адкрытасць,
  • узаемадапамога,
  • уключанасць,
  • сацыяльная роўнасць.

Мэты

  1. Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
  2. Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
  3. Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.

Накірункі дзейнасці

  1. Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
  2. Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лісбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
  3. Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянсай супольнасці.

Дасягненні

  1. Лічбы. Падчас актыўнасці асветніцкіх клубаў і праектаў з 2011 года прыцягнута да валанцёрсткай дзейнасці больш за 500 чалавек. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 3000 чалавек.
  2. Лічбавая майстэрня. Удзельнікамі Drupal-клуба, а пасля Лічбавай майстэрні, створаны больш за 15 анлайн платформ для некамерцыйных аргынізацый, вырашана больш за 100 задач грамадскіх арганізацый, праведзена каля 40 кансультацый, а таксама патрачана больш за 900 гадзін.
  3. Роварны рух. Стораны «Дапаможнік раварыста» (2013 - 2017) — брашура для раварыстаў (сумарны наклад 800 штук, больш за 1500 скачванняў), мэта якой - прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. На сёння Фаланстэр падтрымлівае роварны рух, праз Роварны куток.
  4. Вікіфікацыя. Падчас актыўнага развіцця арганізацыйнай і асветніцкай дзейнасці колькасць артыкулаў у Вікіпедыі павялічылася амаль удвая: з 80 (2014) да 145 тысяч (2017), было праведзена больш за 40 мерапрыемстваў, палепшана інфраструктура супольнасці, створана беларуская юзэр-група (2015), праведзена першае міжнароднае мерапрыемства Вікілетнік (2017), а таксама сумесна створана «Вікі-дапаможнік» (2015) — брашура-iнструкцыя для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі (папяровы наклад - 300 штук, таксама больш за 500 скачаванняў).
  5. Градка. Дзейнасць па прасоўванню адкрытага кода і кантэнта прывяла да стварэння філіяла Creative Commons (2014), а ў 2014 годзе унесены змены ў закон датычна адкрытых Ліцэнзіяў.


Цікава ведаць

Інфаграфіка