Азначэнні практыкі, валанцёрства і стажыроўкі
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 15:09, 18 октября 2018; Valeria (обсуждение | вклад)
Для таго каб выразна разумець, што лепей абраць - прачытайце нашы адначэнні.
Стажыроўка
- гэта дабравольны ўдзел асобы ў замацаванні на практыцы ведаў, набытых пад час навучання, пасля сканчэння навучальнай установы, або пад час канікулаў, а таксама атрымання рэкамендацыі для далейшай прафесійнай дзейнасці.
Што характэрна:
- Большасць задач па стажыроўцы вырашаецца сумесна з камандай, таму часам патрабуе прысутнасці ў рэале.
- Задачы для стажора фарміруюцца больш вопытным удзельнікам Фаланстэра на перыяд стажыроўкі.
- На акрэслены перыяд часу па сумесна вызначанам задачам непасрэдна з асобай заключаецца дамова.
- Стажыроўка лічыцца паспяховай, калі ва ўкладзены перыяд часу выкананы якасна абазначаныя задачы.
- Падчас стажыроўкі асоба мае каардынатара, які(ая) па выніках прымае рашэнне аб паспяховасці або неактыўнасці стажора.
Валанцёрства
- гэта добраахвотны не аплачваемы ўдзел асобы ў праектах Фаланстэра.
Што характэрна:
- Тэрмін валанцёрства можа быць розны ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў. Вызначаецца перад пачаткам, але можа быць прадоўжаны. Мы зацікаўлены ў доўгатэрміновых валанцёрах, бо тады больш плёну атрымлівае і валанцёр, і арганізацыя, і грамадства.
- У валанцёра па розных задачах можа быць розны каардынатар.
- Перад валанцёрствам сумесна вызначаюцца задачы і заключаецца дамова.
- Валанцёрства лічыцца паспяховым, калі своечасова і якасна выкананы абазначаныя задачы.
- Часта валанцёрства можа быць удаленым, але, як правіла, ўзаемадзейнне ў рэале можа даць больш карысці самаму валанцёру.
Практыка
- гэта дабравольны ўдзел асобы, накіраванай з навучальнай установы, у справах Фаланстэра з мэтай удасканалення сваіх прафесійных навыкаў падчас развіцця праектаў Фаланстэра.
Што характэрна:
- Працягласць практыкі звычайна не больш за 1 месяц, таму патрабуецца вельмі актыўнае ўзаемадзейнне з камандай для атрымання практычных ведаў і выканання задачаў якасна.
- Час практыкі вызначаецца навучальнай установай, задачы з большага прапануюцца Фаланстэрам.
- Фаланстэр пагаджаецца прыняць асобу ад навучальнай установы і заключае дамову з асобай.
- Практыка лічыцца пройдзенай, калі заяўленыя задачы выкананы своечасова, якасна і адобраны кіраўніком практыканта(кі).
Рэкамендуем прачытаць
- Тут апісанне нашай валанцёрскай праграмы.
- Гэта спасылка для ніньзя. ЕВС. Хто выжыве і пасля валанцёрства ў Фаланстэры.
- Гэта для лічбавага валанцёра. Вітаем у матрыцы!