Правілы інфармацыйнай бяспекі
Материал из Вікі Фаланстэра
Гэта старонка акрэслівае аб'ём інфармацыі арганізацыі, да якой неабходна прымяняць крыптаабарону.
Содержание
Што такое канфідэнцыйныя дадзеныя
Сінонім слову «канфідэнцыйныя» — адчувальныя дадзеныя
Фінансавыя
- Адносім: інфармацыю з пластыкавых картак, доступы да інтэрнэт-банкінгу, бухгалтэрыі, профіляў сэрвісаў, звязаных з фінансамі арганізацыі, або асобных яе ўдзельнікаў.
Персанальныя
- Адносім: пашпартныя звесткі, дадзеныя, якія тычацца персанальнага жыцця актывістаў, іх любыя фота.
Сэрверныя
- Адносім: паролі, лагіны, парты (як паасобку, так і разам), шляхі ўнутры сэрвера, url.
Камунікацыйныя
- Адносім: месца, час, склад удзельнікаў на сустрэчах, якія абазначаны, як закрытыя.
Як перадаем
- Ўдзельнікі каманды Фаланстэра перадаюць важную інфармацыю шыфравана праз Thunderbird +Enigmail. (Калі вы не ведаеце як гэта рабіць. Звяртайцесь да Светы).
- Кали передаёце важную інфармацыю не ўдзельнікам каманды, карыстайцеся аднаразовым лінкам (спасылкай).
Як захоўваем
У нашай дзейнасці існуюць два асноўныя тыпы інфармацыі, якія варта захоўваць:
- Непасрэдна кантэнт (дакументы, перапіска, графіка, відэа, справаздачы);
- Доступы (гэта лагіны, паролі, спасылкі на дакументы).
Захаванне зместу
- Выкарыстоўваем veracrypt-кантэйнеры.
- Можна ажыццяўляць з дапамогай GPG-шыфравання файлаў.
Захаванне доступаў
Выкарыстоўваем KeePass.
Як абмяркоўваем
Канфідэнцыйную інфармацыю абмяркоўваем праз мэсанджар signal.
Праца з паролямі
Падрабязныя правілы стварэння і захоўвання пароляў:
- Паролі павінны быць розныя для розных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца камандай.
Што рабіць навічку
- Усталяваць вышэй пазначаныяпраграмы (прыярытэтна: thunderbird+enigmail (па змоўчанні вам прапануюць асталяваць gpg), keepass (або lastpass), verycrypt).
- Абмяняцца ключамі з таваршамі арганізацыі, або сэрверамі, на якія плануеце доступ.
- Папрасіць больш дасведчанага удзельніка (Svetit), зрабіць майстар клас, калі неабходна.
Памятаем, што прыватныя і канфедэнцыйныя дадзеныя перасылаем толькі ў зашыфраваным выглядзе.
Што рабіць падчас інцыдэнта
Якія інцыдэнты могуць быць:
- Скралі пароль ад прыватнай пошты (не можаце зайсіц на пошту. лісты прачытаны. пішацца фігня ад вашага імя).
- Рашэнне: ...
- Згубіў доступ (забыў пароль, прыпыніўся доступ да кампа) да сваіх ключоў (ssh, gpg).
- Рашэнне: Паведаміць адміну сервака або каардынатару арганізацыі, замяніць на новы, разаслаць адміну (каардынатару)
- Прыйшлі людзі і просяць сказаць пароль (могуць прымяняць псіхалагічны ці фізычны ціск).
- Рашэнне: Не гаварыць пароль (па закону).
- Ваша дзяўчына, або хлопец пытае вас пра важныя паролі, ці просіць расшарыць інфармацыю каманды. (Гэта прыклад сацыяльнай інжэнерыі).
- Рашэнне: Не расшарваць паролі і важную інфармацыю, паведаміць пра такія просьбы каманду. Заўседы "трымаць хвост пісталетам" і звяртаць увагу хто і з якой мэтай пытае вас арганізацыйную інфармацыю.
Маблілкі
???