Code is law

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 12:54, 27 апреля 2019; Rizoma (обсуждение | вклад) (Аўдыторыя)

Перейти к: навигация, поиск

Працоўная назва "Dura Lex" або "Code is Law"

Праблема

Доступ да адкрытай афіцыйнай інфармацыі платная і закрыта для грамадзян рэспублікі Беларусь.

Мэта

Зрабіць доступ да публічнай інфармацыі і правасуддзя свабодным для усіх грамадзян і незалежна ад мэты выкарыстання і прыналежнасці да прыватных або публічных інстытутаў.

Стратэгія

Змяніць паводзіны дзяржаўнай установы Найцыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ), які прадастаўляе доступ да афіцыйных тэкстаў заканадаўства, і зрабіць доступ да ўсіх законаў бясплатным для усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Аўдыторыя

  • Акадэмічная супольнасць і студэнты.
  • Пачынаючыя прадпрымальнікі (добныя бізнесы.).
  • Актывісты і грамадскія арганізацыі, якія працуюць з законамі.
  • Любыя грамадзяне, якія сутыкнуліся з несправядлівасцю дзяржаўнай машыны і патрэбны плотны доступ да законаў.
  • Тыя, хто працуе з тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі.
  • Супольнасць юрыстаў (адвакаты) і праваабаронцаў.

Або падыйсці з боку часта выкарыстоўваемых законаў (звязаныя з жыллём, ППД, будаванне дома..)

Задачы

1. Даследванне

Уключае дэтальнае даследванне:

  1. Матывацыйнага рашэнння па увядзенню платнага доступа да законаў.
  2. Бюджэта і плану фінансавання НЦПІ.
  3. Пошук груп і перамовы з супольнасцямі у грамадстве, якія выступаюць за свабодны доступ да публічнай інфармацыі анлайн.
  4. Перапіска з НЦПІ
  5. Праца са СМІ 2-3 гісторыі, дзе складана было знайсці законя для вырашэння.
  6. Далучэнне парламентарыяў (калі будуць для актуаліўацыі пытання) на ўзроўні парламента для атрымання інфармацыі пра дзейнасць цэнтра.

2. Перамовы з дзяржаўнымі ворганамі і прапанова рашэння

  1. Выхад на прамы кантакт з НЦПІ і атрыманне іх афіцыйнага адказу.
  2. Абмеркаванне іх адказу і карэктаванне прапановы. Паўторная прапанова.
  3. Публікацыя прапановы у медыя.

3. Імплементацыя рашэння

  1. Правядзенне хакатона.
    1. з запрашэннем распрацоўшчыкаў і супрацоўнікаў НЦПІ для пошука тэхнічнага рашэння свабонага доступа (API, адкрыццё пэйвола)
    2. або стварэнне рашэння для атрымання доступа да правасуддзя з дапамогай ботаў.
  2. Кантроль за рэалізацыяй рашэння з боку дзяржаўнай установы па забеспячэнню доступа.

Тактычныя інструменты

  • Інфаграфіка з даследванняў (анлайн, друкаваная)
  • Афлайн запіс на сустрэчу парламентарыя.

Каналы камунікацыі

  • Лэндынг (анлайн)
  • Гітхаб (анлайн)
  • Гэта вікі (анлайн)
  • Сустрэча персанальныя (парляментацыі)
  • Тэлеграм канал для размовы з групай падтрымкі.
  • Лекцыі для кола падтрымкі, генерацыі рашэнняў. Упісванне ў іншыя мерапрыемствы.

Цікавыя спасылкі

Прыватызацыя грамадскага. Законы па-за законам (аўтарскае даследванне)