Філіял Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 20:16, 27 августа 2014; Svetit (обсуждение | вклад) (Як прымаем рашэнні)

Перейти к: навигация, поиск

Статут

Мэта

Варыант 1

Мы садзейнічаем ўсебаковаму развіццю ўсходне-еўрапейскага рэгіёна, а асабліва інтэграцыі сацыяльнай, інфармацыйнай, культурнай, адукацыйнай сфераў грамадства на лакальным і рэгіянальным узроўні.

Варыант 2

Мы садзейнічаем развіццю сацыяльнай, інфармацыйнай, культурнай, адукацыйнай сфераў грамадства ў Польшчы, Беларусі і іншых краінах Еуразвязу.

Варыянт 3

Стварыць падмурак і падтрымлівать умовы для ўстойлівага развіцця асветніцкай, грамадзянскай, культурнай сфераў, таксама трансмежнага ўзаемадзеяння грамадзян праз рэалізацыю лічбавых правоў чалавека, інтэграцыю медыйных і лічбавых тэхналогій у паўсядзённае жыццё супольнасцяў у краінах Еўразвязу і Беларусі.

Спісак напрамкаў

  1. Валанцёрскі абмен моладзі паміж Еўрасаюзам і памежнымі краінамі; міжнароднае супрацоўніцтва і развіццё трансмежных праектаў з мэтамі развіцця дэмакратыі, адукацыі, навукі, культуры, абмену інфармацыяй, з асаблівым акцэнтам на ўзаемадзеянне ва Усходняй Еўропе.
  2. Арганізацыя навучальных праграм навуковых і сацыяльных канферэнцый. Правядзенне даследванняў грамадства і тэхналогіяў. Выдавецкая дзейнасць, у тым ліку выданне навучальных зборнікаў і дапаможнікаў.
  3. Дапамога ў развіцці лакальных супольнасцяў, дзейнасць, накіраваная на развіццё самакіравання ў суполках і арганізацыях, якія працуюць ў розных сферах грамадскага жыцця
  4. Садзейнічанне развіццю і інтэграцыі адкрытых і свабодных тэхналогіяў у дзейнасць грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў адукацыі, навуцы, медыцыне і іншых сферах. Таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях правоў і свабодаў грамадзян у галіне інфармацыйных тэхналогіяў, супрацоўнічаюцы з фізічнымі, юрыдычнымі асабомі і кантактуючы з медыя.

Як прымаем рашэнні

Органамі фундацыі з'яўляюцца:

  1. праўленне
  2. рада
  • Праўленне фундацыі складаецца з 3 членаў, прызначаных Радай тэрмінам на два гады.
  • Член Праўлення можа служыць больш чым на адзін тэрмін.
  • Рада прызначае Старшыню Праўлення.
  • Праўленне можа выбраць з ліку сваіх чальцоў аднаго або двух намеснікаў Старшыні.

Праўленне

Складаецца з 2-5 асобаў

Задачы Праўлення:

  1. арганізуе дзейнасць фундацыі паводле мэтаў,
  2. зацвярджае гадавыя фінансавыя планы,
  3. прымае рашэнні па прынняцці і выключэнні з членаў фундацыі
  4. прымае рашэнні па ўсіх пытаннях, якія не дэлегаваныя іншым органам,

Парадак прыняцця рашэнняў ў Праўленні:

  1. прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе рэзалюцыяў - простай большасцю галасоў; у выпадку роўнай колькасці галасоў, голас Стыршыні Праўлення мае вырашальнае значэнне
  2. паседжанне Праўлення лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел 1/2 Праўлення
  3. паседжанні праўлення могуць адбывацца у тым ліку з выкарыстаннем любых дасяжных лічбавых аудые-візуальных стродкаў.

Рада

Складаецца з 5-7 асобаў

Задачы Рады:

  1. сцвярджае праграммы і праекты па напрамкам дзейнасці фундацыі
  2. займаецца кантралюючай дзейнасцю у тым ліку фінансаў фундацыі
  3. вырашае пытанне аб ліквідацыі фундацыі.
  4. дадае параўкі ў Статут

Парадак прыняцця рашэнняў ў Радзе:

  1. сустракаецца не радзей адзін раз на два гады
  2. прымае рашэнні на пасяджэннях, у выглядзе рэзалюцыяў - простай большасцю галасоў;
  3. паседжанне рады лічыцца дзейсным, калі ў ім прымае ўдзел 1/2 рады
  4. паседжанні рады могуць адбывацца ў тым ліку з выкарыстаннем любых дасяжных аудыё-візуальных сродкаў, а таксама ў рэале.

Сябра фундацыі

  1. Каб стаць чальцом фундацыі неабходна заполнить анкету. Рашэнні па заяўцы прамаецца на працягу месяца.