Азначэнні практыкі, валанцёрства і стажыроўкі
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 19:15, 30 января 2017; Rizoma (обсуждение | вклад)
Для таго каб выразна разумець што лепей абраць прачытайце нашы адначэнні.
Стажыроўка
- гэта дабравольны ўдзел асобы, у замацаванні на практыцы ведаў, набытых пад час навучання,
пасля сканчэння навучальнай установы, або пад час канікулаў, а таксама атрымання рэкамендацыі для далейшай прафесіўнай дзейнасці.
Што характэрна:
- Большасць задач па стажыроўцы вырашаецца сумесна з камандай, таму часам патрабуе прысутнасці ў рэале.
- Задачы для стажора фарміруюцца больш вопытным удзельнікам Фаланстэра на перыяд стажыроўкі.
- Заключаем дамову непасрэдна з асобай на акрэслены перыяд часу па сумесна вызначанам задачам.
- Стажыроўка лічыцца паспяховай, калі ва ўкладзены перыяд часу выкананы якасна, абазначаныя задачы.
- Падчас стажыроўкі, асоба мае каардынатара, які(ая) па вініках прымае рашэнне аб паспяховасці або не, актыўнасці стажора.
Валанцёрства
- гэта добраахвотная не аплачваемая праца асобы ў праектах Фаланстэра.
Характэрна:
- Тэрмін валанцёрства можа быць розны ад некалькіх дзён да некалькіз месяцаў. Вызначаецца перад пачаткам, але можа быць прадоўжаны. Мы зацікаўлены ў доўгатэрміновых валанцёрах, бо тады больш плёну атрымлівае і валанцёр, і арганізацыя, і грамадства.
- У валанцёра па розных задачах можа быць розны каардынатар.
- Перад валанцёрствам сумесна вызначаюцца задачы і заключаецца дамова.
- Валанцёрства лічыцца паспяховым, калі своечасова і якасня выкананы абазначаны задачы.
- Часта валанцёрства можа быць удаленым, але як правіла ўзаемадзейнне ў рэале можа даць больш карысці самаму валанцёру.
Практыка
- гэта перш за ўсё дабравольны ўдзел асобы, накіраванай з навучальнай установы,
у справах Фаланстэра з мэтай удасканалення сваіх прафесійных навыкаў і развіцця праектаў Фаланстэра.
Што характэрна:
- Працягласць практыкі звычайна не больш за 1 месяц, таму патрабуецца вельмі актыўнае ўзаемадзейнне з камандай для атрымання практычных ведаў і выканання задачаў якасна.
- Час практыкі вызначаецца навучальнай установай, задачы з большага прапануюцца Фаланстэрам.
- Фаланстэр пагаджаецца прыняць асобу ад навучальнай установы і заключае дамову з асобай.
- Практыка лічыцца пройдзенай, калі заяўленыя задачы выкананы, своечасова, якасна і адобраны кіраўніком практыканта(кі).
Рэкамендуем прачытаць
- Тут апісаны нашы планы на 2017. Іх будзе карысна прачытаць у дадатак да стужкі навін за апошнія месяцы.
- Тут апісанне нашай валанцёрскай праграмы.
- Гэта спасылка для ніньзя. ЕВС. Хто выжыве і пасля валанцёрства ў Фаланстэры.
- Гэта для лічбавага валанцёра. Вітаем у матрыцы!