Вікірэкрутацыя

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 09:58, 5 февраля 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Карысныя спасылкі)

Перейти к: навигация, поиск

Назва

ВікіРэкрутацыя, альбо ВікіСустрэчы.

Мэты

  • Павялічэнне колькасці актыўных удзельнікай беларускай вікіпедыі.
  • У перспектыве - стварэнне афлайн-супольнасці беларускай вікіпедыі.

Задачы

  • Актыўнае прыцягненне новых удзельнікаў праз старонкі ў сацыяльных сетках, СМІ, студэнцкія арганізацыі і г.д.
  • Дапамога новым удзельнікам у спасціжэнні таямніц вікіпедыі.
  • Сустрэчы і абмеркаванне бягучых вікіпадзей, праблем беларускай вікіпедыі і іншых пытанняў.

План рэалізацыі

Праз распаўсюд абвестак у інтэрнэце збіраецца зацікаўлены ў пашырэнні ведаў на беларускай мове кантынгент. У рэжыме анлайн гэтыя людзі атрымаюць усю неабходную для працы з вікіпедыяй інфармацыю (гл. Вікідапаможнік), а таксама змогуць аператыўна атрымаць адказ на любое пытанне. Наступны крок - пераход у рэжым афлайн. На базе Фаланстэра будуць адбывацца сустрэчы людзей, дзе будуць магчымасць дзяліцца новым вопытам і пастасавацца ў нефармальнай абстаноўцы адзін з адным.

Чым праект можа стаць для Фаланстэра?

Дадзены праект можна назваць адгалінаваннем праекта Фаланстэра Вікіфікацыя, альбо яго арганічным дапаўненнем.

Хто можа стаць удзельнікам?

  • Апантаны сваёй навуковай дысцыплінай студэнт.
  • Сур'ёзны навуковец, які пры стварэнні артыкулаў не будзе карыстацца крыніцамі з інтэрнэту, а проста возьме некалькі кніг з паліц уласнай бібліятэкі.
  • Фатограф, які мае багаты архіў здымкаў усяго на свеце, але не ведае, дзе гэта можа спатрэбіцца.
  • Сапраўдны грамар-нацы, па сумяшчальніцтву сын альбо дачка філфака. Для вас у беларускай вікіпедыі больш працы, чым вы думаеце!
  • Праграміст з сіндромам любві да беларускай мовы. Ты нават не ведаеш, як ты патрэбны нашай супольнасці!
  • Любы іншы чалавек, які хоча зрабіць унёсак у развіццё беларушчыны, але не ведае як.

Час сустрэч

Сустрэчы будуць адбывацца па чацвяргах, у 19:00.

Карысныя спасылкі