Крок 4. Пазначаем змешаны кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як пазначыць змешаны кантэнт

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фотаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”.

Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым?

Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы дасце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

У папярэдніх буклетах мы разглядзелі

  • Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
  • Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
  • Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы.

Зараз мы сканцэнтруемся на тым, як правільна пазначаць змешаны кантэнт.

Пачатак

Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:

  • вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора)
  • складаны твор (зборнікі, галерэі і іншыя падобныя творы, ў якіх пэўным чынам падабраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў)
  • твор, зроблены некалькімі суаўтарамі

Пазначэнне вытворнага твора пад ліцэнзіямі СС

Калі вы бярэце твор (тэкст, фотаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, пераклад усяго або часткі тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор.

Выкарыстоўваючы Creative Commons, вам трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору (гэта называецца зрабіць Атрыбуцыю). Прасцей за ўсё зрабіць гэта такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>, пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0". Пасля неабходна дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (глядзі буклет Крок 2).

Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, можна напісаць: "Гэты твор уключае матэрыялы з наступных твораў: <Пералічыць назвы арыгінальнага твору>", апасля чаго дадаць спасылкі на ўсе творы ўсіх аўтараў і ліцэнзію - у тым выпадку, калі ліцэнзіі розныя. Калі ліцэнзіі аднолькавыя - можна пазначыць адзін раз з каментаром, што ліцэнзія прымяняецца "для ўсіх твораў".

Калі вы выкарыстоўваеце вытворны твор і не маеце магчымасці вызначыць аўтара, то трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання, апасля чаго пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць у якасці атрыбуцыі назву рэдакцыі.

Пазначэнне складанага твора

Калі вы выкарыстоўваеце складаны твор, вам неабходна пазначыць, перш за ўсё, менавіта аўтара твора, які вы запазычваеце, а ўжо пасля - аўтара (рэдактара) самога складанага твора. Гэта характэрна для друкаванага твору.

Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі

Калі вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, вам трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор, і на ўсіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара вы выкарысталі. У гэтым выпадку спрабуйце выкарыстоўваць скарочаныя запісы.

 У астатнім глядзіце буклет Крок 3: "Як пазначаць чужы твор".