Профiль Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 20:59, 7 декабря 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Асноўная інфармацыя)

Перейти к: навигация, поиск

Асноўная інфармацыя

F banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадзянскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б
Камунікацыйны адрас г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б
Тэлефон +375 29 860 23 12
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904

Місія

Мы каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых прынцыпаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзянам і афіцыйных інстытутаў.

Бачанне

З дапамогай асветніцкай, арганізацыйнай, і інфраструктурнай актыўнасці пераразмеркаваць ўладу: раскрыць сапраўдную сутнасць лічбавых тэхналогій і паказаць прыклады іх прамога практычнага прымянення грамадствам і грамадзянамі.

Вынікам нашай дзейнасці становіцца грамадства, актыўна ўключанае ў стварэнне законаў, ў развіццё і ў прыняццё рашэнняў.

Каштоўнасці

  • інаватыўнасць,
  • аўтаномнасць,
  • калектывізм,
  • адкрытасць,
  • узаемадапамога,
  • уключанасць,
  • сацыяльная роўнасць.

Мэты

  1. Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
  2. Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
  3. Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.

Накірункі дзейнасці

  1. Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
  2. Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лісбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
  3. Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянсай супольнасці.

Дасягненні

  1. Прыцягнута да валанцёрсткай дзейнасці больш за 500 чалавек.
  2. Удзел больш за 2000 чалавек.
  3. Падчас дзейнасці Drupal-клуба, а пасля Лічбавай майстэрні, створаны больш за 10 анлайн платформ для некамерцыйных аргынізацый, вырашана больш за 100 задач грамадскіз арганізацый. Напрыклад, # Створаны «Дапаможнік раварыста» — брашура для для раварыстаў, мэта якой прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi.
  4. Cтвораны «Вікі-дапаможнік» — брашура-iнструкцыя для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі.
  5. Падчас актыўнага развіцця Вікіфікацыі ў Вікіпедыі павялічылася колькасць артыкулаў амаль удвая з 80 (2014) да 145 тысяч (2017), было праведзена больш за 40 мерапрыемстваў, палепшана інфраструктура супольнасці, створана беларуская юзэр-група (2017).
  6. Унесены закон па Адкрытых Ліцэнзіях....

..... неяк туга тут няма дасягненняў????

Інфаграфіка