Профiль Фаланстэра
Содержание
Асноўная інфармацыя
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадзянскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Святлана Ермаковіч |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б |
Камунікацыйны адрас | г. Мінск, вул. Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Місія
Мы каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых прынцыпаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзянам і афіцыйных інстытутаў.
Бачанне
З дапамогай асветніцкай, арганізацыйнай, і інфраструктурнай актыўнасці пераразмеркаваць ўладу: раскрыць сапраўдную сутнасць лічбавых тэхналогій і паказаць прыклады іх прамога практычнага прымянення грамадствам і грамадзянамі.
Вынікам нашай дзейнасці становіцца грамадства, актыўна ўключанае ў стварэнне законаў, ў развіццё і ў прыняццё рашэнняў.
Каштоўнасці
- інаватыўнасць,
- аўтаномнасць,
- калектывізм,
- адкрытасць,
- узаемадапамога,
- уключанасць,
- сацыяльная роўнасць.
Мэты
- Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
- Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
- Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.
Накірункі дзейнасці
На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці:
- Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
- Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лісбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
- Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянсай супольнасці.
Дасягненні
- Лічбы. Падчас актыўнасці асветніцкіх клубаў і праектаў з 2011 года прыцягнута да валанцёрсткай дзейнасці больш за 500 чалавек. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 3000 чалавек.
- Лічбавая майстэрня. Удзельнікамі Drupal-клуба (2011-2012), а пасля Лічбавай майстэрні (з 2016), створаны больш за 15 анлайн платформ для некамерцыйных аргынізацый, вырашана больш за 100 задач грамадскіх арганізацый, праведзена каля 40 кансультацый, а таксама патрачана больш за 900 гадзін.
- Роварны рух. Стораны «Дапаможнік раварыста» (2013 - 2017) — брашура для раварыстаў (сумарны наклад 800 штук, больш за 1500 скачванняў), мэта якой - прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. На сёння Фаланстэр падтрымлівае роварны рух, праз Роварны куток.
- Вікіфікацыя. Падчас актыўнага развіцця арганізацыйнай і асветніцкай дзейнасці колькасць артыкулаў у Вікіпедыі павялічылася амаль удвая: з 80 (2014) да 145 тысяч (2017), было праведзена больш за 40 мерапрыемстваў, палепшана інфраструктура супольнасці, створана беларуская юзэр-група (2015), праведзена першае міжнароднае мерапрыемства Вікілетнік (2017), а таксама сумесна створана «Вікі-дапаможнік» (2015) — брашура-iнструкцыя для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі (папяровы наклад - 300 штук, таксама больш за 600 скачаванняў).
- Градка. Дзейнасць па прасоўванню адкрытага кода і кантэнта прывяла да стварэння філіяла Creative Commons (2014), а ў 2017 годзе унесены прапановы зменаў ў закон аб аўтарскім праве датычна адкрытых Ліцэнзіяў. Камандай градкі больш за 30 публічных лекцый і майстар-класаў, кансультацый з агульнай аўдыторыяй больш за 800 чалавек.
Фаланстэр з'яўляецца акрэдытаванай арганізацыяй EVS, заснавальнікам Юзэр-групы вікі супольнасці, сузаснавальнікам Маладых Піратаў Еўропы, членам Пірацкага Інтэрнацыянала, філіялам Creative Commons, удзельнікам сеткі WebWeWant, а таксама актыўна вядзе міжнародную дзейнасць.