Правілы інфармацыйнай бяспекі
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 18:25, 10 ноября 2018; Svetit (обсуждение | вклад)
Удзельнік каманды Фаланстэра павінен выконваць правілы бяспецы, што ніжэй.
Раз на паўгады робім "Крыпта-вечарыну для каманды" і сінхранізуемся: правяраем, ці ва ўсіх усё стаіць, ці ва ўсіх усе працуе.
Содержание
Што такое канфідэнцыйныя дадзеныя
Сінонім слову «канфідэнцыйныя» — адчувальныя дадзеныя
Фінансавыя
- Адносім: інфармацыю з пластыкавых картак, доступы да інтэрнэт-банкінгу, бухгалтэрыі, профіляў сэрвісаў, звязаных з фінансамі арганізацыі, або асобных яе ўдзельнікаў.
Персанальныя
- Адносім: пашпартныя звесткі, дадзеныя, якія тычацца персанальнага жыцця актывістаў, іх любыя фота.
Сэрверныя
- Адносім: паролі, лагіны, парты (як паасобку, так і разам), шляхі ўнутры сэрвера, url.
Камунікацыйныя
- Адносім: месца, час, склад удзельнікаў на сустрэчах, якія абазначаны, як закрытыя.
Як перадаем
- Ўдзельнікі каманды Фаланстэра перадаюць важную інфармацыю шыфравана праз Thunderbird + Enigmail.
- Калі передаёце важную інфармацыю не ўдзельнікам каманды, карыстайцеся аднаразовым лінкам (спасылкай).
Як захоўваем
На кампьютарах і мабілках устлёўваем паўнадыскавае шыфраванне.
У нашай дзейнасці існуюць два асноўныя тыпы інфармацыі, якія варта захоўваць:
- Непасрэдна кантэнт (дакументы, перапіска, графіка, відэа, справаздачы);
- Доступы (гэта лагіны, паролі, спасылкі на дакументы).
Захаванне зместу
- Выкарыстоўваем veracrypt-кантэйнеры.
- Можна ажыццяўляць з дапамогай GPG-шыфравання файлаў.
Захаванне доступаў
Выкарыстоўваем KeePass або аналагі.
Як абмяркоўваем
- Агульная камунікацыя адбываецца у slack, але
- канфідэнцыйную інфармацыю абмяркоўваем праз мэсанджар signal.
Праца з паролямі
Падрабязныя правілы стварэння і захоўвання пароляў:
- Паролі павінны быць розныя для розных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца камандай.
Што рабіць навічку
- Усталяваць вышэй пазначаныяпраграмы (прыярытэтна: thunderbird+enigmail (па змоўчанні вам прапануюць асталяваць gpg), keepass, verycrypt).
- Абмяняцца ключамі з таваршамі арганізацыі, або сэрверамі, на якія плануеце доступ.
- Запытаць дапамогу ў кібер_масцера (Svetit).
Памятаем, што прыватныя і канфедэнцыйныя дадзеныя перасылаем толькі ў зашыфраваным выглядзе.
Што рабіць падчас інцыдэнта
Якія інцыдэнты могуць быць:
- Скралі пароль ад прыватнай пошты (не можаце зайсіц на пошту. лісты прачытаны. пішацца фігня ад вашага імя).
- Рашэнне: ...
- Згубіў доступ (забыў пароль, прыпыніўся доступ да кампа) да сваіх ключоў (ssh, gpg).
- Рашэнне: Паведаміць адміну сервака або каардынатару арганізацыі, замяніць на новы, разаслаць адміну (каардынатару)
- Прыйшлі людзі і просяць сказаць пароль (могуць прымяняць псіхалагічны ці фізычны ціск).
- Рашэнне: Не гаварыць пароль (па закону).
- Ваша дзяўчына, або хлопец пытае вас пра важныя паролі, ці просіць расшарыць інфармацыю каманды. (Гэта прыклад сацыяльнай інжэнерыі).
- Рашэнне: Не расшарваць паролі і важную інфармацыю, паведаміць пра такія просьбы каманду. Заўседы "трымаць хвост пісталетам" і звяртаць увагу хто і з якой мэтай пытае вас арганізацыйную інфармацыю.
Мабілкі
???
Да каго звяртацца
- Пры ўзнікненні складаных пытанняў пішыце Svetit, свайму каардынатару або на falanster.by@gmail.com