Капэкс
КА-ПЭкс – Клуб Аматараў Перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра (ссылка на Ф.).
Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік (спасылка ці зорачка), які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”.
Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.
Задачы
Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу. Мы робім лепшае даступным Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў і па-за межамі Фаланстэру. Дапамагаем сябрам. Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай и другой задачы. Ініцыятыва і самаадукацыя. Хто можа да нас далучыцца? Нам не важная ваша раса, пол, узрост, веравызнанне, гендарная прыналежнасць і нават ўзровень мовы. Кожнаму знойдзем занятак. Той, хто адчувае ўнутры зараджэнне нейкай невядомай істоты. Можа гэта сацыяльны гік? Той, хто плануе прайсці праз усе выпрабаванні лёсу і стаць перакладчыкам-параноікам Той, хто горача жадае паспрабаваць паваланцёрыць з намі. Той, хто хоча нават толькі адным вокам глянуць, што тут у нас такое робіцца. Як гэта зрабіць? Квэст №1
Адкуль назва? Квэст №2
А адкуль вынятка? “Education stems from the desire to learn. With that, you don't need schools. Without it, all the schools in the UNIVERSE are useless”. “Источник образования в желании познавать. И когда есть такое желание, не нужны школы. А без него все школы ВСЕЛЕННОЙ бесполезны”. Прапануй свой пераклад на беларускую!