Капэкс

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
K-Pax
Пераклад - гэта не проста "узяў і пераклаў". Перакладчык-параноік добра гэта адчувае і разумее

Капэкс – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра.

Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік, які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”. Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.

Задачы

Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу.

Мы робім лепшае даступным :)

Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў таксама і па-за межамі Фаланстэру. Супрацоўнічаем з цікавымі ініцыяіывамі і суполкамі.

Дапамагаем сябрам.

Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай і другой задачы. Ладзім тэматычныя сустрэчы, цікавыя варкшопы з цікавымі спікерамі, сустракаемся для кінапраглядаў і розных іншых івэнтаў.

Ініцыятыва і самаадукацыя.

Хто можа да нас далучыцца?

  • Той, хто адчувае ўнутры зараджэнне нейкай невядомай істоты. Можа гэта сацыяльны гік?
  • Той, хто плануе прайсці праз усе выпрабаванні лёсу і стаць перакладчыкам-параноікам.
  • Той, хто горача жадае паспрабаваць паваланцёрыць з намі.
  • Той, хто хоча нават толькі адным вокам глянуць, што тут у нас такое робіцца.

Нам няважна, які колер вашай скуры, ваш узрост, веравызнанне, гендарная прыналежнасць і нават ўзровень мовы. Кожнаму знойдзем занятак!

Як гэта зрабіць? Квэст №1

Далучыцца!

Адкуль назва? Квэст №2

А адкуль вынятка?

"Education stems from the desire to learn. 
With that, you don't need schools. 
Without it, all the schools 
in the UNIVERSE are useless...”
“Источник образования в желании познавать. 
И когда есть такое желание, не нужны школы. 
А без него все школы ВСЕЛЕННОЙ бесполезны...”

Прапануй свой пераклад на беларускую!

1 сезон. Тэхнічнае падсумаванне

16.06.2016 - Завяршаем 1 сезон Клубу Аматараў перакладу і Эксперыментатараў. Сёння 9-ая сустрэча клуба і апошняя ў гэтым сезоне. А гэта значыць прыйшоў час падвесці вынікі і пачаць працу над памылкамі.

1. Каляндар Першапачатковы план можна паглядзець крыху ніжэй у Спасылках. У выніку рэалізаваць яго атрымалася так:

31.03 - адкрыццё клуба

7.04 - штурм

14.04 - сустрэча разам з ESB

16.05 - сустрэча па перакладах рэкламы

19.05 - штурм

26.05 - штурм

2.06 - штурм

9.06 - штурм

16.06 - закрыццё першага сезона

2. Да чаго ішлі? і Што атрымалася?

Перад клубам Капэкс першапачаткова стаяла тры задачы. Гэта тое, да чаго мы ішлі. Вось, што атрымалася па кожнай задачы:

Першая - працу толькі пачалі, але асвоілі новыя прылады і платформы для перакладу, пачалі налажваць супрацу праз TRELLO, распрацавалі сістэму вакабуляраў для сумесных перакладаў (вакабуляр для пераклада Loomio). Для Фаланстэра мы перакладалі артыкулы з дапамогай сайта translatedby.com і сайт Loomio на беларускую мову праз платформу Transifex. Камунікацыю па перакладу Loomio вялі тут і на сустрэчах.

Другая - мы пазнаёміліся з цікавымі суполкамі і асобнымі спікерамі. Але пакуль ніякіх прапаноў па лінгва-дапамозе камусьці ад нас не паступала.

Трэцяя - правялі два тэматычныя мерапрыемствы. 1. Адкрытая дыскусія на тэму "Сorporal punishment: pros and cons". Вяла дыскусію спікер Марына Арэшкіна, каардынатар English Speaking BOSS. Пазнаёміліся з сапраўды цікавым спікерам, пракачалі свой інгліш, правялі дыскусію на нечаканую тэму. Вынікі, да якіх мы прыйшлі падчас сустрэчы, былі такімі ж нечаканымі. Атрымалі вопыт правядзення такіх івэнтаў. 2. Сустрэча па перакладах рэкламы. Варкшоп ад Вольгі пачаўся са слоў аб тым, што немагчыма правесці варкшоп па перакладу таго, што наогул не перакладаецца :) Дэвіз і галоўнае пытанне сустрэчы - TO TRANSLATE OR NOT TO TRANSLATE. Разважалі і практыкаваліся на тэму перадачы рэкламных слоганаў.

3. Над чым трэба папрацаваць? і Якія планы?

Было б добра лепш прадумаць глебу для супрацы з іншымі ініцыятывамі і суполкамі, каб сяброўства з намі для ніх было больш цікавым, і развіць медыйны патэнцыял, каб можна было прыцягнуць больш удзельнікаў мерапрыемстваў. Перакладчыцкая дзейнасць клуба працягваецца. Будзем рыхтаваць новы сезон для сустрэч і мерапрыемтсваў.

Спасылкі