Крок 2. Пазначаем свой кантэнт.
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 18:39, 12 декабря 2016; Rizoma (обсуждение | вклад)
Як пазначыць свой кантэнт
У папярэднім раздзеле Вы праглядзелі ліцэнзіі і выбралі тую, якая падыходзіць менавіта вашым мэтам. Зараз вы гатовы яе выкарыстаць. Як гэта правільна зрабіць? Некалькі простых крокаў дапамогуць.
- Абраць ліцэнзію СС можна з дапамогай Абірача (Інструменту для выбару ліцэнзій на сайце Creative Common. Адкажыце на некалькі простых пытанняў – назву і адпаведны HTML-код са спасылкай на падыходзячую вам ліцэнзію.
- Капіруйце і ўстаўляйце атрыманы HTML-код на Вашу ўэбстаронку ці ўэбсайт (калі ў вас ёсць жаданне пазначыць усе матэрыялы Вашага сайту пад адной ліцэнзіяй, то варта будзе ўставіць HTML-код у шаблон Вашага сайту).
- Рэдактуйце тэкст апісання ліцэнзіі (калі маеце ў гэтым патрэбу). Вы можаце выкарыстоўваць ліцэнзію як для ўсяго сайта, так і для канкрэтных матэрыялаў – гэта можна пазначыць рознымі спосабамі (Глядзіце ніжэй).
- Заўвага: Мы не рэкамендуем пазначаць ватэрмаркі (watermark) ці візуальныя маркеры на самім малюнку, паколькі гэта можа сказіць малюнак і перашкодзіць яго паўторнаму выкарыстанню. Лепей падпішіце малюнак, зазначыўшы ў подпісу неабходную інфармацыю.
Гэту частку можна узбагадзіць раздзелам дзе размяшчаць на сайце пазнакі ліцэнзіі.