Крок 4. Пазначаем змешаны кантэнт.
Содержание
Як пазначыць змешаны кантэнт
Уводзіны
Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.
Турбот з-за гэтага узнікае шмат: ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?
Наш адказ – разумова ёсць! Мы прапаноўваем Вам ліцензіі Creative Commons, што прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцензіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.
Пачатак
Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:
- вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора),
- складаны твор (зборнікі, галерэі і іншыя падобныя творы, ў якіх пэўным чынам падобраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў),
- твор, зроблены некалькімі суаўтарамі.
Пазначэнне вытворнага твора пад ліцэнзіямі СС
Калі вы бярэце твор (тэкст, фатаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, перакладаеце увесь або частку тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор. У такіх выпадках заўсёды трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору, які Вы выкарысталі. Прасцей за ўсё зрабіць гэты такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>". Трэба дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (як зрабіць спасылку - глядзі вышэй).
Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, Вы можаце напісаць: "Гэты твор ўключае мытэрыялы з наступных твораў: <Пералічыць назвы арыгінальнага твору>" і дадаць спасылкі на ўсе творы і ўсіх аўтараў.
Калі вы выкарыстоўваеце вытворны твор, і не маеце магчымасці вызначыць аўтара, то трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання і пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць у якасці атрыбуцыі назву рэдакцыі.
Пазначэнне складанага твора
Калі вы выкарыстоўваеце складаны твор, вам неабходна пазначыць перш за усё менавіта аўтара твора, які вы запазычваеце, а пасля аўтара самога складанага твора. Напрыклад, гэта можа быць альманах тэкстаў пад чыесці рэдакцыяй: спачатку пазначаеце аўтара пазычанага вамі тэксту, а потым - аўтара рэдакціі.
Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі
Калі вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, вам трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор, і на усіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара вы выкарысталі. У гэтым выпадку спрабуйце выкарыстоўваць скарочаныя запісы.
У астатнім глядзіце частку "Як пазначаць чужы твор".