БутКэмп
Материал из Вікі Фаланстэра
Дзе: Мінск, Офіс Лігі
Калі: 11 лютага, 11.00-14.00 (15.00)
Для каго: ініцыятыў і айці-валанцёраў
Колькасць удзельнікаў: 5-7 ініцыятыў, 10-12 айці-валанцёраў
Працоўная мова: беларуская, руская
Содержание
Апісанне
Мерапрыемства, на якім грамадскія ініцыятывы змогуць
- агучыць сваю тэхнічную задачу, праблему, патрэбу.
А айці-валанцёры змогуць
- пракаментаваць задачу на актуальнасць, складанасць, неабходнась для дадзенай ініцыятывы і г.д.,
- дапамагчы яе сфармуляваць для вырашэння,
- пазнаеміцца з ініцыятывай з мэтай вырашыць задачу,
- параіць далейшыя крокі для вырашэння задачы.
Праграма
- 11.00 - 11.20 - Уводзіны. Кароткае вітанне ад Лічбавай Майстэрні. Магчыма ад Лігі, як хаста мерапрыемства. - 10-20 хвілін.
- 11.20 - 12.20 - Прэзентацыі задач + камнтаванні. 3 ініцыятывы. (Кожнай ініцыятыве будзе прадастаўлена 5 хвілін на апісанне задачы + 15 хвілін на пытанні і каментары ад айці-валанцёраў.)
- 12.20 - 12.30 - Кава, гарбата, кампот паўза.
- 12.30 - 13.30 (13.50) - Прэзентацыі задач + камнтаванні. 3(4) ініцыятывы.
- 13.50 - 14.00 - Завяршальнае слова ад Лічбавай Майстэрні.
- Узнагарода айці-валанцёраў, якія ўжо нам дапамаглі, ці рашылі якую-небудзь задачу.
- Фінальная калектыўная фотка :)
- Раздача (+ данэйт) свага: налепкі, паштоўкі, значкі...
- 14.00 - 14.20 (... крыху дольш?) - свабодная камунікацыя паміж ініцыятывамі і айці-валанцёрамі.
Што патрабуецца
Месца
- Умяшчальнасць каля 20 чалавек (стульчыкі на 20 чалавек).
- Чайнік (бойлер), кружкі ці стаканчыкі, мяшалкі.
- Вешалка для адзення.
Кава-паўза
- Гарбата, кава, цукар, пячэнькі.
Канцэлярыя
Для прэзентацыі задач ініцыятывамі:
- Праектар + экран, ці сцяна.
- Ватман з маркерамі, ці дошка з маркерамі.
Для каментавання задач:
- Ватман з маркерамі, ці дошка з маркерамі.
- Лісты а4, маркеры-фламасцеры, ручкі.
Як прыняць удзел
Ініцыятыве
- Зрабіць "Запыт дапамогі" на сайце it.falanster.by, дзе апісаць сваю задачу.
- Пазваніць па тэлефоне +375(29)1274267, ці напісаць на пошту falanster.by@gmail.com і выказаць жаданне ўдзельнічаць.
Мы занясем ініцыятыву ў праграмку і абгаворым прэзентацыю на БутКэмпе.
Валанцёру
- Запоўніць анкету валанцёра на сайце it.falanster.by
- Пазваніць па тэлефоне +375(29)1274267, ці напісаць на пошту falanster.by@gmail.com і выказаць жаданне ўдзельнічаць.
Мы звяжымся з валанцёрам, пазнаёмімся, пакамунікуем пра яго жаданне дапамагчы і айці-досвед, і занясем валанцёра ў спіс удзельнікаў.