Крок 4. Пазначаем змешаны кантэнт.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як пазначыць змешаны кантэнт

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат. Ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? У большасці выпадкаў, звычнае аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”.

Ці існуе механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адным з іншым?

Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

У папярэдніх буклетах мы разглядзелі

  • Крок 1. Як правільна абраць ліцэнзію Creative Commons
  • Крок 2. І як правільна пазначаць свае творы.
  • Крок 3. І як правільна пазначаць чужыя творы.

Зараз мы сканцэнтруемся на тым як правільна пазначаць змешаны кантэнт.

Пачатак

Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:

  • вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора),
  • складаны твор (зборнікі, галерэі і іншыя падобныя творы, ў якіх пэўным чынам падобраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў),
  • твор, зроблены некалькімі суаўтарамі.

Пазначэнне вытворнага твора пад ліцэнзіямі СС

Калі вы бярэце твор (тэкст, фатаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, перакладаеце увесь або частку тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор.

Выкарыстоўваючы Creative Commons, вам трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору (гэта называецца зрабіць Атрыбуцыю). Прасцей за ўсё зрабіць гэты такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>, пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0". Пасля неабходна дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (глядзі буклет Крок 2).

Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, можна напісаць: "Гэты твор ўключае мытэрыялы з наступных твораў: <Пералічыць назвы арыгінальнага твору>" і дадаць спасылкі на ўсе творы і ўсіх аўтараў і ліцэнзію, калі ліцэнзіі розныя, калі аднолькавыя - пазначыць адзін раз з каментаром, што прымяняецца "для ўсіх твораў".

Калі вы выкарыстоўваеце вытворны твор, і не маеце магчымасці вызначыць аўтара, то трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання і пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць у якасці атрыбуцыі назву рэдакцыі.

Пазначэнне складанага твора

Калі вы выкарыстоўваеце складаны твор, вам неабходна пазначыць перш за усё менавіта аўтара твора, які вы запазычваеце, а пасля аўтара (рэдактара) самога складанага твора. Гэта характэрна для друкаванага твору.

Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі

Калі вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, вам трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор, і на усіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара вы выкарысталі. У гэтым выпадку спрабуйце выкарыстоўваць скарочаныя запісы.

 У астатнім глядзіце буклет Крок 3: "Як пазначаць чужы твор".