Ролі ў Лічбавай майстэрні
Содержание
Кантэнт мэнэджэр
удзельнік каманды Майстэрні, які адказвае за тое, каб веды і інфармацыя былі зручныя для выкарыстання іншымі. Гэта роля працуе на стыку ўзаемадзяння з людзьмі і лічбавымі тэхналогіямі.
Мы чакаем студэнта/ку гатовыя хутка асвоіцца з нашым працоўным асяродкам.
Праца можа абывацца, як у нас на офісе гэтак і ўдалена. у тым ліку на знешніх мерапрыемствах. Будзе насычана камунікацыямі: абмеркаваннямі і
Кампетэнцыі
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Працоўныя мовы беларуская і англійская.
- Валоданне вікітэхналогіямі вітаецца.
- Базавыя веды прызначэння CRM.
- Хуткая навучальнасць лічбавым тэхналогіям.
- Базавыя навыкі пісаць тэксты і аналізаваць дадзеныя.
Абавязкі
- Рэгулярнае паляпшэнне даступнасці ведаў, як для ўдзельнікаў арганізацыі, так і для знешніх наведвальнікаў.
- Вядзенне баз дадзеных. Дапаўненне існуючых запісаў, стварэнне новых.
- Стварэнне рассылак, шаблонаў навучання, наладка ботаў.
- Аналіз статыстык і дадзеных, якія накоплівае арганізацыя.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых і карысных ведаў.
Піяршчык
Гэты чалавек працуе з прасоўваннем супольнасці. Яго дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі з цікавымі людзмі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменню як дыхае супольнасць вакол Лічбавай Майстэрні. Фаланстэра.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне як весці дзелавую перапіску.
- Базавыя навыкі напісання прэсанонсаў і рэкламных абвестак.
- Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках.
- Камунікатыўнасць.
- Аналіз статыстыкі і кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
Абавязкі
- Рэгулярна сачыць за падзеямі і арганізацыямі, дзе можна запартнёрыцца.
- Даследваць аўдыторыю сацыяльных сетак і афлайн падзей.
- Складаць апытальнікі і праводзіць сац.даследванні.
- Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства так і на пэўны прамежак часу.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых і карысных ведаў.