Ролі ў Лічбавай майстэрні
Кантэнт мэнэджэр
удзельнік каманды Майстэрні, які адказвае за тое, каб веды і інфармацыя былі зручныя для выкарыстання іншымі. Гэтая роля працуе на стыку ўзаемадзяння з людзьмі і лічбавымі тэхналогіямі.
Мы чакаем студэнта/ку, гатовых хутка асвоіцца з нашым працоўным асяроддзем.
Праца можа абывацца, як у нас на офісе, так і ўдалена, у тым ліку на знешніх мерапрыемствах. Праца насычана камунікацыямі.
Кампетэнцыі
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Працоўныя мовы: беларуская і англійская.
- Валоданне вікітэхналогіямі вітаецца.
- Базавыя веды прызначэння CRM.
- Хуткая навучальнасць лічбавым тэхналогіям.
- Базавыя навыкі пісаць тэксты і аналізаваць дадзеныя.
Абавязкі
- Рэгулярнае паляпшэнне даступнасці ведаў, як для ўдзельнікаў арганізацыі, так і для знешніх наведвальнікаў.
- Вядзенне баз дадзеных. Дапаўненне існуючых запісаў, стварэнне новых.
- Стварэнне рассылак, шаблонаў навучання, наладка ботаў.
- Аналіз статыстык і дадзеных, якія накоплівае арганізацыя.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.
Піяршчык
Піяршчык - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з прасоўваннем супольнасці. Яго дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Лічбавай Майстэрні і Фаланстэра.
Стажыроўка піяр мэнэджэрам - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі і сучасныя веды тэхналогій, з якімі потым можна лёгка ўладкавацца на працу.
У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне, як весці дзелавую перапіску.
- Базавыя навыкі напісання прэс-анонсаў і рэкламных абвестак.
- Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках.
- Камунікатыўнасць.
- Аналіз статыстыкі і кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
Абавязкі
- Рэгулярна сачыць за падзеямі і арганізацыямі, дзе можна запартнёрыцца.
- Даследваць аўдыторыю сацыяльных сетак і афлайн-падзей.
- Складаць апытальнікі і праводзіць сац.даследванні.
- Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства, так і на пэўны прамежак часу.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.
Рэдактар блога ЛМ
Рэдактар блога - гэта роля ў камандзе, якая будзе насычаная працай з тэкстамі, фота, крыху з відэа, а таксама з людзьмі. Рэдактар таксама вырашае, як і чым фарміраваць плыню пастоў блога https://it.falanster.by/blog/ або https://falanster.by/be/news/.
Кампетэнцыі і якасці
- Цікавасць да лічбавых тэхналогіяў і грамадскіх працэсаў у краіне і за мяжой.
- Веданне беларускай мовы.
- Гарачае жаданне працы з тэкстамі і фота.
- Хуткая навучальнасць новым тэхналогіям і метадам.
- Падзяленне каштоўнасцяў адкрытасці, узаемадапамогі, прыватнасці.
- Базавыя ўменні апрацоўваць відэа вітаюцца.
Абавязкі
- Падрыхтоўка да публікацыі тэкстаў або карэкцыя (вычытка) ўжо запошчаных тэкстаў.
- Арганізацыя рэгулярных сустрэч з аўтарамі, прыцягненне новых аўтараў.
- Планаванне публікацый на тыдзень, месяц, квартал.
- Стварэнне матэрыялаў (тэкст, фота, відэа) з падзеяў арганізацыі: інтэрв'ю, аналітыкі і інш.
- Удзел у знешніх падзеях на айці- і грамадскую тэматыку.
Занятасць
3 месяцы. 20 гадзін на тыдзень. Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых і карысных ведаў.
Праектны мэнэджэр
Праектны мэнэджэр - гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай, так і з практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён/яна плануе дзейнасць, складае праектную дакументацыю, аналізуе мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З іншага боку, ён/яна ўцягнуты/а ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаецца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоў працы каманды.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне, як весці дзелавую перапіску.
- Веданне асноваў праектнага планавання.
- Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной вобласці праекта.
- Базавае веданне англійскай мовы на ўзроўні чытання дакументацыі і вядзення перапіскі.
- Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў або у ролі валанцёра, або каардынатара.
Абавязкі
- Пошук магчымых конкурсаў, праектаў
- Аналіз праектных патрабаванняў і іх дакументаванне
- Перапіска з партнёрамі.
- Правядзенні даследванняў і аналізу існуючай праблемы.
- Афармленне канспектаў сустрэч каманды па планаванню дзейнасці
- Складанне праектнай дакументацыі
Занятасць
- 3 месяцы.
- 20 гадзін на тыдзень.
- Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама купай новых знаёмстваў і карысных ведаў.