Роля - Піяр і камунікацыя
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 18:54, 2 сентября 2018; Rizoma (обсуждение | вклад)
Содержание
Піяршчык
Каманда Лічбавай майстэрні шукае піяршчыка для праекта Doika.
Піяршчык - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з людзьмі і фарміраваннем устолійвых канструктыўных сувязяў каманды Doika з карыстальнікамі. Яго/яе дзейнасць насычана не толькі камунікацыямі, але і аналізам існуючай сітуацыі і разуменнем, як дыхае супольнасць вакол Doika.
Стажыроўка піяр мэнэджэра - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі і сучасныя веды айці-тэхналогій.
Стажыроўка цягнецца 2 месяцы, па выніку якой мы можам залічыць на працу ў камандзе Лічбавай Майстэрні, або напісаць паспяховаму стажору рэкамендацыйны ліст.
Кампетэнцыі і якасці
- Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.
- Веданне, як весці дзелавую перапіску.
- Камунікатыўнасць.
- Базавыя навыкі напісання прэс-анонсаў і рэкламных абвестак.
- Уменне працаваць з людзьмі ў сацсетках на пабліках і рэале на беларускай мове.
- Аналіз статыстыкі, кантэнта сайта, сацыяльных сетак.
- Жаданне арганізоўваць мерапрыемствы афлайн.
Абавязкі
- Рэгулярна (2-3 разы на тыдзень) сачыць за падзеямі і арганізацыямі, якія гатовы пашырыць веданне пра Doika.
- Распавядаць пра магчымасці Doika патэнцыйным карыстальнікам.
- Даследваць досвед карыстальнікаў Doika і найбольш гарачыя для іх функцыі. Уважліва выслухваць іх заўвагі. Запісваць у трэкер.
- Планаваць і рэалізоўваць камунікатыўныя стратэгіі, як на асобнае мерапрыемства (афлайн сустрэча), так і на пэўны прамежак часу (акцыі, конкурсы).
- Весці каналы ў сацсетках (2-3 разы на тыдзень) і там аператыўна адказваць на пытанні патэнцыйных або рэальных карыстальнікаў.
- Рыхтаваць (аднаўляць) прэзентацыю Doika для знешніх мерапрыемстваў (форумаў, канфэрэнцый).
- Арганізацыя сустрэч для мэтавай аўдыторыі (ў тым ліку па-за Мінскам) - 1-2 разы на месяц.
- Працаваць з кантэнтам (буклеты, лэндынг, FAQ), якая паляпшае ў карыстальнікаў разуменне працы з праектам.
- Рабіць штотыднёвыя справаздачы для каманды або весці часопіс.
Занятасць падчас стажыроўкі
- 2 месяцы
- 20 гадзін на тыдзень
Дадатковыя магчымасці
- Удзел у курсах і трэнінгах, спецыялізаваных мерапрыемстваў па спецыяльнасці.
- Выкарыстоўваць роварны куток для рамонту свайго ровара.
- Доўгатэрміновае валанцёртва ў Еўропе па лініі EVS.
- Карыстацца адсталяваннем тэхнікай, інструментамі Фаланстэра.
Наступны крок
- Напішыце сваю матываюцыю.
- Падшэйце рэзюмэ (CV) з досведам датычна піяршчыка.
- Дашліце на адрас: falanster.by@gmail.com