Улазіны
На гэтай старонцы раскрываюцца дэталі працы праекта "Улазіны".
Яго мэта узмацніць супольнасць вакл Фаланстэра, тым сам зрабіць дзейнасць арганізацыі больш устойлівай
Содержание
Магчымасці
- вайфай;
- роварны куток, (як інструментамі, так і разыходнікамі);
- бойлер і імбрык;
- праектар, экран, калонкі;
- дошка, маркеры, папера, асадкі, алоўкі, іншай канцэлярыяй, якая знаходзіцца ў агульным доступе;
- лэптопы, навушнікі, мышкі;
- вэб-сэрвісы: grammarly, realtimeboard, zapier, mindmeister;
- паліца Буккроссінга і бібліятэка Фаланстэра;
Прынцыпы і каштоўнасці
1. Усе удзельнікі дапамагаюць ствараць прастору камфортную для сумеснай працы. 2. Удзельнікі ўкладваюць больш, чым спажываюць 3. Падзяляюць агульныя каштоўнасці
Фаланстэр-кіпер
Гэту ролю можа атрымаць як індывід, так і арганізацыя. Абавязковая для абанементаў Прасунуты і Спецыяльны.
Роля кіпера мае шэраг абавязкаў: Прыбраць пасля сябе і іншых (!) у тым ліку ў прыбіральні і калідоры, вынесці смецце. Сачыць за выкананнем правілаў іншымі і актыўна іх падтрымліваць.
Для індывіда: Падпісаць дамову па ўтрыманню і выкарыстанню ключоў і фармальнае ўступленне ў Фаланстэр. Удзельнік павінен быць у Ф. не меней за 6 месяцаў і праявіць сабе з канструктыўнага боку.
Для ініцыятыў: Падпісаць дамову з адказным чалавекам (у тым ліку матэрыяльнай адказнасці) па ўтрыманню ключоў. Як выключаем ад доступа да магчымасцяў
Як трапіць у Фаланстэр госцю
Усе магчымыя варыянты
- Што тыдзень адбываецца дзень адкрытых дзвярэй па чацвяргах з 17 да 21++. У гэты час любы зацікаўлены можа наведаць нашу прастору, або удзельнік з абанементам запрасіць сябраў.
- Кожны другі аўторак месяца адбываецца прыём грамадзян, калі можна наведаць Фаланстэр без запрашэння з 18:00 да 20:00.
- Калі вы валанцёрыце ў праекце або дапамагаеце вырашаць пэўныя задачы вы можаце наведваць Фаланстэр падчас сустрэч каманды праекта * ці рэалізацыі задачы. Таму раім вам стаць валанцёрам або стажорам.
Выключэнне адбываецца рашэннем Праўлення Фаланстэра пры
- больш чым 2 разы непавагі да каштоўнасцяў і парушэнні прынцыпаў.
- неаплаты ўнёскаў без пісьмовага папярэджання ў агульным чаце.