Правілы інфармацыйнай бяспекі
Содержание
[убрать]Што такое канфідэнцыйныя дадзеныя
Сінонім слову «канфідэнцыйныя» — адчувальныя дадзеныя
Фінансавыя
- Адносім: інфармацыю з пластыкавых картак, доступы да інтэрнэт-банкінгу, бухгалтэрыі, профіляў сэрвісаў, звязаных з фінансамі арганізацыі, або асобных яе ўдзельнікаў.
Персанальныя
- Адносім: пашпартныя звесткі, дадзеныя, якія тычацца персанальнага жыцця актывістаў, іх смелыя фота.
Сэрверныя
- Адносім: паролі, лагіны, парты (як паасобку, так і разам), шляхі ўнутры сэрвера, url.
Камунікацыйныя
- Адносім: месца, час, склад удзельнікаў на сустрэчах, якія абазначаны, як закрытыя.
Як перадаем
Перадаем па шыфраваных каналах. Гэта значыць, выкарыстоўваем прылады, якія дазваляюць шыфраваць і расшыфроўваць інфармацыю.
1. Вы генеруеце ключавую пару: публічны і сакрэтны ключы. І перадаеце (дасылаеце) ваш публічны ключ вашаму суразмоўцу. Ён(яна) дасылаюць вам свой публічны ключ.
2. Інфармацыя шыфруецца на адным баку публічным ключом, перадаецца праз інтэрнэт у зашыфраваным выглядзе і расшыфроўваецца на другім баку сакрэтным ключом.
Шыфраванне файлаў
Шыфраванне пошты
Як захоўваем
У нашай дзейнасці існуюць два асноўныя тыпы інфармацыі, якія варта захоўваць:
- Непасрэдна кантэнт (дакументы, перапіска, графіка, відэа, справаздачы);
- Доступы (гэта лагіны, паролі, спасылкі на дакументы).
Захаванне зместу
Як правіла, мы выкарыстоўваем veracrypt-кантэйнеры. Таму пра наяўнасці ў вас адчувальнай інфармацыі неабходна ўсталяваць гэтую праграму.
Захаванне доступаў
Як правіла, мы выкарыстоўваем KeePass.
Як абмяркоўваем
Канфідэнцыйную інфармацыю абмяркоўваем у мэсэнджэрах і прыладах, якія дазваляюць шыфраванне.
Па адкрытым канале можна даслаць свайму суразмоўцу спасылку на запрашэнне ў мэсэнджэр, чат, ці на часовае паведамленне.