Роля "Каардынатар Лічбавай Майстэрні"
Содержание
Абавязкі каардынатара ЛМ
1. Звязвацца з праектамі адразу як яны пакінулі заяўку (на працягу 2-х, максімум трох дзен). 2. Удакладняць патрэбы ініцыятыў па задачах і валанцерах. 3. Ставіць умовы супрацоўніцтва з ініцыятывамі: - арганізацыя выдзяляе адно адказнае ліцо, з якім напрамую можа камунікаваць каманда праекта па задачах; - для таго, каб працаваць над праектам ініцыятыва (адказны чалавек) актыўна выкарыстоўвае трэлла - стварае задачы, адсочвае працэс, удзельнічае ў штотыдзневых сустрэчах каманды. - ініцыятыва вядзе адкрытую камунікацыю з валануерамі і перадае ўсе неабходные веды ў час. - калі ініцыятыва не гатова выканаць папярэднія ўмовы, то дзейнасць па набору каманды і пачатку дзеянняў не пачынаецца. 4. Набіраць валанцераў (стажораў). 5. Фармуляваць, даваць і правяраць тэставыя задачы. 6. Праводзіць інтэрвью паспяхова выканаўшых задачы. 7. Абвяшчаць умовы супрацоўніцтва з валанцерам і распавядаць пра дзейнасць нашай арганізацыі, далейшыя перспектывы развіцця (пераход на ўнутранныя больш значныя і шырокія праекты).
Паўнамоцтва каардынатара ЛМ
- выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і рассылку Фаланстэра;
- выкарыстоўваць акаўнт Фаланстэра на тут.бай;
- мець уласны паштовы акаўнт на сервере Ф і выкарыстоўваць яго для справаў па перапіске з зацікаўленымі ў валанцерстве, практыке, стажыроўке.
- запытваць дапамогу ў пошуке і фармулеўке тэставых задач, у іх экспертнай праверке (першыя 6 мес. дакладна);
- дамаўляцца пра працу і быць на базе ў пэўны час;
- пытаць пра наяўнасць і выкарыстоўваць лічбавыя праграмы, якія есць у Фаланстэре для сваей дзейнасці;
- карыстацца неабходным абсталяваннем у памяшканні Фаланстэра.
Занятак
- Стажыроўка альбо валанцерства на перыяд 6-9-12 месяцаў;
- Каля 20 гадзін на тыдзень.
Крытэры паспяховасці стажыроўкі
- Колькасць прыцягнутых валанцёраў.
- Колькасць праведзеных унутраных мерапрыемстваў з валанцёрамі.
- Колькасць рэалізаваных праектаў па прыцягненні валанцёраў.
- Колькасць напісаных тэставых задач.
- Колькасць уцягнутых у праекты валанцёраў.
Магчымасці альбо што прапануем
- арыманне досведу працы з камандамі, узаемадзеяння з разнапланавымі спецыялісатмі, набору, ацэнкі і размеркавання персанала, досведу каардынацыі чалавечых рэсурсаў;
- пашырэнне кантактаў з актывістамі, ініцыятывамі і арганізацыямі;
- атрыманне навыкаў напісання тэкстаў і дзелавых лістоў, складання тэставых задач;
- атрыманне досведу правядзення кансультацый і фасілітацыі ўзаімадзеяння айці-валанцераў з ініцыятывамі;
- у выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст і залічыць практыку (для студэнтаў).