Роля "Рэвізор"

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Агульнае апісанне

Рэвізор - ліцо ажыцяўляючае праверку дзейнасці МГА "Фаланстэр". Рэвізор ня можа ўваходзіць у склад Праўлення МГА «Фаланстэр».

Правы

  • рэвізор можа ўдзельнічаць у працы Праўлення МГА «Фаланстэр» з правам дарадчага голасу.
  • праводзіць праверкі па меры неабходнасці.
  • прыцягваць да сваёй працы спецыялістаў для кансультацый і ўдзелу ў правядзенні рэвізій.
  • патрабаваць дакументы і інфармацыю, неабходныя для праверкі ў чальцоў Праўлення падчас правядзення праверкі.
  • запытваць інфармацыю датычна дзейнасці Фаланстэра ў чальцоў і валанцёраў Фаланстэра.

Абавязкі

  • правярае правільнасць фарміравання і выкарыстання грашовых сродкаў і маёмасці МГА «Фаланстэр»;
  • правярае фінансава-гаспадарчую дзейнасць МГА «Фаланстэр»;
  • правярае бухгалтарскія рахункі і кнігі, праглядае дакументы МГА «Фаланстэр» у любы час у перыяд дзеяння сваіх паўнамоцтваў;
  • правярае арганізацыю справаводства і справаздачнасці МГА «Фаланстэр»;
  • правярае абгрунтаванасць адказаў Праўлення на лісты, скаргі, прапановы сябраў МГА «Фаланстэр»;
  • праводзіць рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці МГА «Фаланстэр» і дакладвае аб яе выніках Збору.
  • праводзіць праверку не радзей за адзін раз на год (рэальна раз на 2 гады ў лепшым выпадку).
  • афармляць праверкі даведкамі і актамі.