Бюджэт удзелу
Материал из Вікі Фаланстэра
Штомесяцовы фіксаваны бюджэт, які можа кожны удзельнік выдаткоўваць на развіццё прасторы, не пытаючы іншых*, але мыслячы агульны дабрабыт каманды Фаланстэра.
Содержание
Мэта
Падвысіць уцягнутасць каманды ў самакіраванне і самазабеспячэнне.
Задачы
- Зрабіць больш бачным выдаткі Фаланстэра.
- Павялічыць колькасць удзельнікаў, якія могуць удзельнічаць у развіцці інфраструктуры.
- Павысіць інтэнсіўнасць камунікацыі і давер паміж удзельнікамі.
Памер
Трацім 100 рублёў на месяц. Астача накопліваецца і пераносіцца на наступны месяц.
Накіраванась
Грошы трацяцца на падтрыманне і развіццё прасторы Фаланстэра.
Напрыклад, закупка канцэлярыі, вады, нескладаны рамонт, бытавую хімію і інш
Правілы
Для таго, каб патраціць грошы трэба
- ў картцы на сцяне трэла "Улазіны 2" запісаць мэту растраты (Слупок "Набыць/зрабіць")
- Пасля набыцця тавара чэк пакласці у тэчку "Бюджэт удзелу /2019" на стэлажы ў КаптайнсБрыдж.
- У картцы трэла пазначыць, што задача выканана, падшыць фота чэка да карткі і перасунуць яе ў слупок "гатова".
*Любы тавар на суму больш за 50 рублёў трэба пракансультавацца з 2+ удзельнікамі Фаланстэра чые інтэрасы гэты набытак закранае.