Віртуальная разМова ў Фаланстары
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 13:19, 26 августа 2019; Ja not (обсуждение | вклад)
Віртуальная разМова ў Фаланстэры - гэта бясплатныя анлайн-заняткі для сяброў арганізацыі і іншых добрых людзей, якія хочуць удасканаліць свае веды па беларускай мове.
Мэты
Асноўная мэта праекту - дапамагчы фалангістам лепей авалодаць беларускай мовай, каб працягваць далей "беларускамоўную традыцыю" Фаланстэра. Пад гэтым тэрмінам мы разумеем выкарыстанне беларускай мовы ў дзейнасці арганізацыі: беларускамоўныя прэзентацыі праектаў і самі праекты, тэксты на сайце і ў блогу, абвесткі ў сацсетках і г. д.
Мерапрыемствы
Штопанядзелка з 18.30 да 20.00 мы ладзім анлайн-заняткі, падчас якіх вучымся прыгожа і правільна размаўляць і пісаць па-беларуску. Далучыцца да нас можа кожны ахвочы ў любы момант, напісаўшы на dzjobik@gmail.com